LITWA: hłos monarchisty

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
LITWA: hłos monarchisty
Арыгінальная
назва
Litwa
Тып нерэгулярная
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Рэдактар Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі
Заснавана 28 лютага 1995 года
Палітычная прыналежнасць Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, кансерватызм, традыцыяналізм, манархізм, антыглабалізм
Мова беларуская з уласнымі асаблівасцямі

«LITWA: hłos monarchisty» (бел.: Літва: голас манархіста) — беларуская газета, друкарскі орган Манархічнай лігі Вялікага Княства Літоўскага. Выдаецца нерэгулярна, кірыліцай і лацінкай (з № 21 за травень 2007 года, версіі не супадаюць аб’ёмам і зместам). Выданне прапагандуе ідэі Вялікай Літвы, аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца спадкаемніцай газеты «Litwa», якая выходзіла ў 1908—1911 гадах па-польску. Адноўленая (заснаваная) 28 лютага 1995 года. Да 1998 года ў склад рэдакцыі ўваходзілі Уладзімір Міхневіч, Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі і Уладзімір Пятровіч. З 1998 года рэдактар газеты — Аляксандр Ян Стральцоў-Карвацкі.

Тэмы[правіць | правіць зыходнік]

Газета публікавала матэрыялы гістарычнага, сацыяльна-палітычнага і рэлігійнага (традыцыяналісцка-каталіцкага) зместу. Агалошвае ідэі аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага, асвятляе праблемы адносін народаў ВКЛ, лёс манархій свету.

Лагатып[правіць | правіць зыходнік]

Сімвал газеты — герб з Калюмнамі Гедыміна, над якім размешчаная выява Маці Божай Вострабрамскай. Ад яе ў розныя бакі скачуць вершнікі Пагоні. Над Маці Божай — надпіс лац.: «Mater Lithvaniane, ora pro nobis!»: (бел.: «Маці Літвы, маліся за нас!»).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]