Lidbeer

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lidbeer
Lidbeer (эмблема).png
Дата(ы) верасень кожнага года
Месца(ы) правядзення Ліда
Жанр(ы) рок-музыка, поп-музыка
lidbeer.by

«Lidbeer»беларускі фестываль у фармаце «open air», які быў задуманы і рэалізаваны як праваднік культуры і пiўных традыцый у сталіцы піваварэння Лідзе, дзе бесперапынна з 1876 года варыцца піва. У 2018 годзе сабраў 130 000 гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і іншых краін. Падчас фестывалю дзейнічаюць амаль 200 намётаў фудкорта, працуюць групавыя экскурсіі на дзеючую піўную вытворчасць завода «Лідскае піва», ладзяцца інтэрактыўныя квэсты, забаўляльная праграма для дарослых і дзяцей, амаль 100 майстроў на вуліцы рамеснікаў. Падчас фестывалю граюць маладыя групы і вулічныя музыкі, працуе вольная малая сцэна з новымі імёнамі, а таксама выступленні вядомых музыкаў на тэрыторыі фестывалю.[1][2][3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

7 верасня 2019 года на сцэне гала-канцэрта выступяць сем гуртоў: «Yellow Arc 6», «Молчат дома», «Akute», «Агонь», Элджэй. Хэдлайнеры – рок-гурты «Сплін» і «Чайф».

Фестываль 2020 года быў адменены з нагоды пандэміі каранавіруса.[4]

Зноскі

  1. Фестиваль LIDBEER (Лидбир) (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2019. Праверана 14 жніўня 2019.
  2. Юбилейный Lidbeer-2019: интерактивный формат и Элджей на одной сцене с «Чайф» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 красавiка 2019 в 12:15). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2019. Праверана 14 жніўня 2019.
  3. Вячеслав Радионов. Фестиваль Lidbeer 2019 пройдёт 7 сентября (руск.). Pivo.by (26 красавіка 2019). Праверана 14 жніўня 2019.
  4. Один из крупнейших белорусских музыкальных фестивалей отменили, TUT.BY (15 мая 2020 в 16:14). Праверана 16 мая 2020. Архівавана 22 мая 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]