Mart Inn

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Mart Inn
Тып ЗТАА
Размяшчэнне 220092 Мінск, пр. Пушкіна, 37 оф. 8
Галіна рознічны гандаль
Матчына кампанія «Mart Inn Food Ltd.», «Glera Ltd»
Сайт martinn.by

ЗТАА «Mart Inn» (вымаўляецца Ма́рт Ін[1]) — сетка гандлёвых комплексаў у Беларусі, якія належаць кіпрскім фірмам «Mart Inn Food Ltd.» і «Glera Ltd» (уласнікі — літоўскія прадпрымальнікі Гінтарас і Міндаўгас Марцінкявічусы)[2].

Першая крама «Mart Inn» была адчынена ў Мінску ў 2012 годзе[3]. У пачатку 2015 года дзейнічала 30 крамаў у 15 гарадах Беларусі: Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Ваўкавыску, Гомелі, Жодзіне, Івацэвічах, Калінкавічах, Лідзе, Мазыры, Мінску, Пружанах, Рэчыцы, Салігорску, Смаргоні[4].

Ва ўсіх крамах сеткі ад стварэння шыльды, абвесткі, рэкламныя буклеты, касавыя квіткі і іншая друкаваная прадукцыя, за выключэннем цэннікаў на тавары, друкуецца па-беларуску[5][6][7][8].

Зноскі

  1. Аксана Рудовіч. Сетка прадуктовых крамаў перайшла на беларускую мову. Эканоміка. Наша Ніва (12 кастрычніка 2013). Праверана 8 лютага 2015.
  2. Магазин литовской сети Mart Inn открылся в Бресте (руск.) . Ежедневник (28 ліпеня 2013). Праверана 8 лютага 2015.
  3. Акционеры «Maxima» открыли первый магазин в Беларуси под брендом «Mart Inn» (руск.) . Ассистанс Хэлс (21 жніўня 2012). Праверана 8 лютага 2015.
  4. Сетка магазінаў. Кантакты. Mart Inn. Праверана 8 лютага 2015.
  5. Павел Юшкевіч. У пошуках мовы. Главное. Заря (21 лютага 2014). Праверана 8 лютага 2015.
  6. Марына Яўсейчык. ТОП-7 менскіх крамаў з беларускай мовай. Дзе беларусу добра. Радыё «Свабода» (14 студзеня 2015). Праверана 8 лютага 2015.
  7. Беларуская мова робіць адрознымі ад канкурэнтаў. Бобруйский курьер (11 снежня 2013). Праверана 8 лютага 2015.
  8. Па-беларуску: сетка крамаў Mart Inn. Labadzenka.by. Глеб Лабадзенка (10 жніўня 2014). Праверана 8 лютага 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]