Mount & Blade

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mount & Blade
Распрацоўшчык TaleWorlds[d]
Выдавец TaleWorlds[d]
Частка серыі Mount & Blade[d]
Даты выпуску

Сцяг Турцыі 18 красавіка 2007 (альфа-версія)
Сцяг ЗША 16 верасня 2008
Сцяг ЕС 19 верасня 2008
Сцяг Расіі 10 кастрычніка 2008

Сцяг Польшчы 6 лістапада 2008
Апошняя версія 1.011
Жанры ралявая гульня
ралявы баявік
стратэгія
Узроставыя
рэйтынгі
ESRB: TTeens
PEGI: 16+
Стваральнікі
Геймдызайнеры Armagan Yavuz, Steve Negus, Cem Cimenbicer
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, Mac OS, Linux
Гульнявы рухавічок Mount & Blade Game Engine з фізікай Havok
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкі
Мовы інтэрфейсу англійская[1], нямецкая[1], польская[1], спрошчаная кітайская[d][1], традыцыйная кітайская[d][1] і чэшская[1]
Носьбіт 1 DVD
Сістэмныя
патрабаванні


Кіраванне клавіятура, мышка
Афіцыйны сайт

Mount & Blade (літар. бел.: Верхам з клінком) — камп’ютарная гульня ў жанры ралявы баявік з адкрытым светам, якая была распрацавана турэцкай кампаніяй TaleWorlds і выдадзеная Paradox Interactive для Microsoft Windows у 2008 годзе. На рускай мове гульня была выдадзеная кампаніямі Snowball Interactive і пад назвай «Mount & Blade: История героя» (бел.: Гісторыя героя). Беларускага перакладу гульні няма.

Дзеянні гульні адбываюцца ў выдуманым свеце, які нагадвае сярэднявечную Еўропу, з некалькімі дзяржавамі, якія ваююць адна з адной. У адрозненне ад многіх камп’ютарных гульняў падобнай тэматыкі, Mount & Blade не змяшчае фэнтэзійных элементаў накшталт магіі ці выдуманых істот і з’яўляецца свайго роду сімулятарам сярэднявечнага жыцця. У гульні вялікую ролю гуляюць вандроўкі і бітвы верхам на кані на чале ўзброенага атрада — у такіх бітвах могуць прымаць удзел дзясяткі і сотні ваяроў з абодвух бакоў. Mount & Blade не змяшчае акрэсленага сюжэта, замест гэтага прапануе гульцу мноства заняткаў, будзь то жыццё найміта, гандляра ці феадальнага лорда.

Mount & Blade атрымала ў цэлым станоўчыя адзнакі крытыкі: рэцэнзенты высока адзначылі баявую сістэму і свабоду, якая даецца гульцу; крытыку выклікала прымітыўная графіка і аднастайныя, часта паўторныя заданні і лакацыі. Навокал Mount & Blade узнікла суполка, якая чынна займаецца стварэннем мадыфікацый да гульні. У далейшым былі выдадзеныя два самастойных дадаткі: «Mount & Blade: Warband», якое пашырае гульню і дадае ў яе шматкарыстальніцкі рэжым, і «Mount & Blade: Агнём і мячом», які пераносіць падзеі гульні з выдуманага месца дзеяння у гістарычную Еўропу XVII стагоддзя. У 2020 годзе выходзіць у ранні доступ гульня «Mount & Blade II: Bannerlord».

Геймплей і баявая сістэма[правіць | правіць зыходнік]

У гульні няма якога-небудзь акрэсленага сюжэта і выразнай мэты. Усе атрымліваемыя заданні накіраваныя на атрыманне грошай і/або досведу (за выключэннем некалькіх заданняў), уплываюць альбо на адносіны з лордамі, альбо на адносіны з гарадамі, вёскамі ці цэлымі дзяржавамі. Таксама ў гульні ёсць прэтэндэнты на прастол адной з фракцый, прыняўшы бок якіх, гулец можа развязаць грамадзянскую вайну, стварыць імперыю і звергнуць караля.

Стварэнне і развіццё персанажа[правіць | правіць зыходнік]

Як і ў ва многіх падобных гульнях, перад пачаткам гульні трэба стварыць персанажа. Спачатку прапануецца выбраць пол, затым паходжанне і мінулае героя, а таксама ўказаць прычыну, з якой ён вырашыў адправіцца ў вандроўку. Усе гэтыя параметры уплываюць на пачатковыя здольнасці героя, яго амуніцыю і складанасць гульні на пачатковым этапе.

Забіваючы ворагаў ці выконваючы заданні, гулец атрымлівае досвед. Па дасягненні акрэсленай колькасці досведу герой переходзіць на новы ўзровень. Пры пераходзе на новы ўзровень даёцца 1 ачко характарыстык (сіла, спрытнасць, интэлект і харызма), 1 ачко навыкаў (жывучасць, валоданне зброяй, вярховая язда, хірургія, лідарства і г.д.), і 10 ачкоў майстэрства валодання зброяй (аднаручная, двухручная, дрэўкавая, кідальная зброя, а таксама лукі і арбалеты).

Блізкі бой[правіць | правіць зыходнік]

Баявая сістэма блізкага бою складаецца з чатырох розных атак (у асноўным, гэта рубячы удар злева, справа, зверху, а таксама ўдар, які коле) і чатырох відаў іх адлюстравання. Зброя блізкага бою падзяляецца на некалькі тыпаў:

  • Аднаручная зброя
  • Аберучная зброя
  • Дрэўкавая зброя
  • Кідальная зброя

Таксама ёсць спалучэнні: з кідальнай зброяй часта спалучаецца дрэўкавая (дроцікі) і аднаручнае (сякеры). Некалькі абмежаванняў: класічныя — двуручнік не спалучаецца ні з чым інакшым, снарады для лука і арбалета павінны быць у зброевых слотах; спецыфічнае — дзве аднаручныя зброі выкарыстоўваць нельга з-за сістэмы кіравання блакаваннем.

Вярховы бой[правіць | правіць зыходнік]

Вярховы бой значна адрозніваецца ад звычайнага. Удары робяцца гэтак жа, як і ў пешым баі. Пры атацы праціўніка на вялікай хуткасці значна павялічваецца ўзровень пашкоджанняў. Тое ж самае адносіцца да кідальнай зброі. Пашкоджанні могуць нанесці як гульцу, гэтак і яго каню, нарэшце гулец можа пазбавіцца каня і працягнуць бой пешым, ці спаймаць новага каня, пакінутага на полі бою.

Калі карыстацца дрэўкавай зброяй, становіцца даступным «рыцарскі ўдар», які наносіць значныя пашкоджанні. Для яго здзяйснення трэба разагнацца да акрэсленае хуткасці, націснуць x (ч), каб узвесці зброю ў баявое палажэнне, і пры ўдачным пападанні ў ворага аўтаматычна адбываецца «рыцарскі ўдар».

Стварэнне і развіццё арміі[правіць | правіць зыходнік]

Уласная армія гульца можа папаўняцца з нанятых у вёсках сялян, добраахвотнікаў з тавернаў у гарадах, нявольнікаў, калі-нікалі папаўненні адбываюцца па заданнях на трэніроўцы навабранцаў. Усе тыпы войскаў набіраюць досвед у баю і пераходзяць у наступныя званні, да дасягнення найболей моцных у сваім класе. У некаторых выпадках тып можа быць зменены, напрыклад, навабранца-пехацінца можна пакінуць развівацца у пяхоце альбо зрабіць стралком.

Асобна ў тавернах можна наняць кампаньёнаў, якія спецыялізуюцца, напрыклад, на фартыфікацыі або гандлі (для палягчэння аблог замкаў ці гандлёвых аперацый, пакуль гулец не развіў сябе ў дадзеным напрамку да дастатковага ўзроўню). Пры захопе замка адмысловец можа быць пастаўлены на пост губернатара, а з войскаў складаецца гарнізон. Калі замак будзе пераданы кіраўніком іншаму лорду, войскі губляюцца. Калі кіруемы спецыялістам замак захапляецца, той спрабуе ўратавацца ў іншы замак гульца, пры яго наяўнасці.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Створаныя для Mount & Blade мадыфікацыі досыць разнастайныя: мяняюць выгляд прадметаў, дамоў і замкаў у гульні, замяняюць усе тэкстуры на больш якасныя, дадаюць іншае і (або) новае гукавое суправаджэнне, змяняюць ландшафт мапы свету. У многіх мадыфікацыях змяняецца геймплей: дадаецца агнястрэльная зброя, мараль войскаў, з’яўляецца магчымасць стаць лідарам фракцыі і многае іншае. Мадыфікацыі, якія адрозніваюцца ад усталяванай версіі гульні, у тым ліку дадаткаў, не сумяшчальныя з гульнёй, хоць могуць быць абмежавана партаваны.

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Водгукі аб Mount & Blade у асноўным былі станоўчымі: адзнака Metacritic складае 72/100, а GameRankings — 73 %. Аглядальнікі прызналі вялікі патэнцыял гульні, але адзначылі пры гэтым агульную нізкую якасць прадукту. GameSpot заключылі, што «гульня больш недаразвітая, чым дрэнная». Eurogamer напісалі водгук у падобным рэчышчы і адзначылі, што Mount & Blade «хоць і мае цікавыя асаблівасці, але ў цяперашнім стане гульня не наблізілася да выканання сваіх абяцанняў».[2] IGN адзначылі гульню станоўча і назвалі яе «лепшай гульнёй аб сярэднявеччы», а PC Advisor апісалі яе як «лепшая сярэднявечная ралявая гульня».[3] Таксама добра была адзначана сістэма навыкаў і развіцця героя.[4]

Асабліва высока аглядальнікі адзначылі баі ў гульні. Крытыкі Eurogamer, GameSpot, IGN і PC Advisor назвалі баявы складальнік лепшай рэалізацыяй сярэднявечных бітваў з калі-небудзь створаных.[2][3] Але не ўсе рэцэнзенты станоўча адгукнуліся пра баявую сістэму; PC Zone адзначылі ў якасці недахопу значныя адрозненні ў рэалізацыі пешага боя і верхавога.

Mount & Blade крытыкавалі за паўторныя заданні, дыялогі і лакацыі, а таксама за нізкую якасць графікі.[2][3] Eurogamer адзначылі, што графічны рухавік, тым не менш, «можа і прыцягнуць да сябе гульцоў».[2] GameSpot таксама назвалі дыялогі з NPC больш падобнымі да «кансультацыі па даведніку Кальрадыі, чым да чалавечае гутаркі».

Суполка фанатаў таксама атрымала станоўчыя водгукі ад распрацоўшчыкаў і крытыкаў. У сваім інтэрв’ю TaleWorlds расказалі, што ганарацца сваёй гульнёвой суполкай і адзначылі, што «Mount & Blade з’яўляецца адной з самых удачных гульняў для распрацоўкі розных карыстальніцкіх мадыфікацый».[5] Аглядальнікі GamePro і Game Industry News таксама былі ў захапленні ад колькасці і якасці мадыфікацый для гульні, створаных яшчэ ў час бэта-тэсціравання.[4]

Зноскі

  1. а б в г д е Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.
  2. а б в г Whitehead, Dan. Mount & Blade(недаступная спасылка). Eurogamer (30 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  3. а б в Ocampo, Jason. Mount & Blade Review(недаступная спасылка). IGN (17 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2008. Праверана 19 снежня 2008.
  4. а б Breeden, John. Mount And Blade Puts Knights At The Ready!(недаступная спасылка). Game Industry News (9 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2008. Праверана 7 кастрычніка 2008.
  5. Yavuz, Armağan (2008-10-01). "The Horse's Mouth". Rock, Paper, Shotgun (Interview). Інтэрв’ю з Kieron Gillen. Праверана 2008-10-09.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]