Перайсці да зместу

Mount & Blade: Warband

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mount & Blade: Warband
Распрацоўшчык Сцяг Турцыі TaleWorlds
Выдавец Paradox Interactive
Частка серыі Mount & Blade[d]
Даты выпуску ПК (Windows, macOS, Linux):
Сцяг ЗША 30 сакавіка 2010
Сцяг ЕС 2 красавіка 2010
Сцяг Расіі 2 красавіка 2010
PlayStation 4, Xbox One:
16 верасня 2016
Версія 1.174
Апошняя версія
  • 1.174
Жанр action/RPG
Узроставыя
рэйтынгі
ESRB: TTeens
PEGI: 16+
Стваральнікі
Геймдызайнеры Armağan Yavuz, Steve Negus, Cem Çimenbiçer
Кампазітар Jesse Hopkins
Тэхнічныя даныя
Платформы ПК (Windows, macOS, Linux)
PlayStation 4
Xbox One
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкая гульня[1] і шматкарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская[2], чэшская[2], французская[2], нямецкая[2], венгерская мова[2], польская[2], спрошчаная кітайская[d][2], традыцыйная кітайская[d][2], іспанская[2] і турэцкая мова[2]
Носьбіт 1 DVD
Сістэмныя
патрабаванні

Microsoft® Windows® 2000/ME/ХР/Vista/7
працэсар Pentium®3 1,4 ГГц
512 МБ аператыўнай памяці
700 МБ свабоднага месца на жорсткім дыску
відэаадаптар з памяццю 64 МБ
гукавая прылада 16 біт, сумяшчаемая з DirectX®
прылада для чытання кампакт-дыскаў

DirectX® 9С
Кіраванне Клавіятура,мышка
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Mount & Blade: Warband (літар. англ.: Верхам і з клінком: Дружына[3]) — кампутарная гульня ў жанры ролевай гульні, распрацаваная турэцкай кампаніяй «TaleWorlds». «Mount & Blade: Warband» з’яўляецца дадаткам да гульні Mount & Blade, якая выйшла восенню 2008 года.

Асноўным адрозненнем «Mount & Blade: Warband» ад арыгінала з’яўляецца наяўнасць шматкарыстальніцкай гульні і новая мапа Кальрадыі.

У рускай лакалізацыі гульня атрымала назву «Mount & Blade: Эпоха Турниров» (бел.: Эпоха Турніраў). Афіцыйным выдаўцом гульні з’яўляецца Paradox Interactive. Лакалізацыяй і выдавецтвам у Расіі займаліся супольна Snowball Studios, і Софт Клаб.

Распрацоўка гульні

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2009 года распрацоўнік «TaleWorlds» аб’явілі пра пачатак адкрытага бэта-тэставання гульні. У лютым 2010 года тэставанне стала публічным для ўладальнікаў ліцэнзійнага ключа.[4][5][6]

Гульнявы працэс

[правіць | правіць зыходнік]

Гульня ў гэтым плане не адрозніваецца ад папярэднай Mount & Blade.

Гульня з’яўляецца працягам аднакарыстальніцкай ролевай гульні «Mount & Blade». Як і яе папярэдніца, Mount & Blade: Warband вылучаецца асаблівай баявою сістэмай, якая дазваляе гульцу ездзіць і змагацца на кані, у сярэднявечную эпоху. Дзеянне адбываецца ў псеўдасярэднявеччы, але фэнтэзійных элементаў няма.

Новая ролевая сістэма дазваляе гульцу стаць кіраўніком уласнага каралеўства, а таксама падараваць землі і прымаць шляхотных рыцараў у якасці сваіх васалаў. Цяпер у гульца ёсць магчымасць ажаніцца з лэдзі ці лордам (у залежнасці ад полу вашага персанажа).

У гульні была перапрацаваная баявая сістэма, у выключнасці, сістэма парыравання і блакавання шчытом стала больш дынамічнай. Кідальную зброю можна выкарыстоўваць у блізкім баі, а таксама падбіраць любыя выкарыстаныя снарады. Некаторыя віды ўдараў халоднай зброяй абараняюць ад люстраных удараў праціўніка.

У гульні з’яўвілася новая фракцыя — Саранідскі Султанат, які стаў збіральным вобразам арабскіх краін.

Гульнявы штучны інтэлект стаў больш карэктна ўзаемадзейнічаць з навакольным атачэннем, а таксама весці сябе больш асэнсавана ў залежнасці ад сітуацыі на полі бою. У атрадаў з’явілася мараль, з-за нізкіх паказчыкаў якой яны могуць бегчы з поля бою ці дэзертаваць з арміі. Дыпламатыя фракцый стала некалькі больш разгалінаванай. Таксама кіраўнікі краін могуць выганяць няўгодных ім васалаў і адбіраць у іх маёмасць, але і васалы самі могуць мяняць сюзерэнаў, калі іх нешта не задавальняе.

Шматкарыстальніцкі рэжым

[правіць | правіць зыходнік]

У Mount & Blade: Warband прысутнічае шматкарыстальніцкі рэжым, які падтрымлівае гульню да 64 гульцоў на адной мапе. Урэшце, практычна адразу пасля рэлізу з’явіліся мадыфікацыі, якія пашыраюць максімальную колькасць гульцоў аж да 200.

Сярод рэжымаў гульні:

  • Заваяванне;
  • Бітва;
  • Захоп сцяга;
  • Захоп;
  • Камандны бой да смерці;
  • Бой да смерці;
  • Дуэль;
  • Аблога.

У гэтых сутычках можна зарабіць грошы і купіць новы рыштунак для свайго персанажа. У шматкарыстальніцкай гульні існуюць кланы, праводзяцца турніры.

Гульнявы рухавік

[правіць | правіць зыходнік]

Па параўнанні з арыгіналам, у гульні рэалізаваная тэхналогія HDR і поўнаэкраннае згладжванне (FSAA), а таксама павысілася дэталізацыя персанажаў, брані і зброі. З’явіліся новыя анімацыі бою, зробленыя пры дамапозе метаду motion capture.

«Кавалерыйская» RPG Mount & Blade сабрала вакол сябе згуртаваную армію прыхільнікаў. Карыстаючыся незашыфраванымі рэсурсамі, яны стварылі мноства сур’ёзных мадыфікацый — глабальных надбудоў і асобных сусветаў са сваімі мапамі ды фракцыямі.

Зноскі

  1. Steam — 2003. Праверана 24 красавіка 2022.
  2. а б в г д е ё ж з і Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.
  3. band (банда) — у значэнні атрад, ад слова «band» — павязка прызваная адрозніваць сваіх ад чужых
  4. Mumby. Запіс на бета-тэст Mount & Blade: Warband адкрыты. PlayGround.ru (26 ліпеня 2009 года). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 4 сакавіка 2010.
  5. Damon. Warband для ўсіх (акрамя нас)!. Вершнікі Кальрадыі (13 лютага 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 27 красавіка 2010 года.
  6. Damon. Warband для ўсіх (акрамя нас)!(недаступная спасылка). Вершнікі Кальрадыі (13 лютага 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 27 красавіка 2010 года.

Відэа па гульні

[правіць | правіць зыходнік]