Ятрышнік шлеманосны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Orchis militaris)
Ятрышнік шлеманосны

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orchis militaris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  59339
EOL  1136339
IPNI  648875-1
TPL  kew-142900

Ятрышнік шлеманосны, Зязюлька[3][4][5] (Orchis militaris) — від архідэй роду Ятрышнік.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва роду паходзіць ад грэчаскага слова, якое ў перакладзе азначае «ядро», і звязана, відавочна, з формай клубняў расліны. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай мовы азначае«салдат» і дадзена расліне за падабенства кветак з шлемам.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульны выгляд расліны

Расліна вышынёй 20-45 см, з яйкападобнымі клубнямі. Сцябло з 3-5 ярка-жоўтымі даўгаватымі лісткамі, размешчанымі ў яго ніжняй частцы, і двума лісткападобнымі похвамі — у сярэдняй. Суквецце шматкветкавае, шчыльнае, цыліндрычнае. Кветкі ружавата-лілова-пурпурныя, духмяныя, складанай будовы: 5  пялёсткападобных лісточкаў калякветніка сыходзяцца верхавінамі, утвараючы шлем, шосты (губа) — 3-раздзельны, звісае ўніз і ў аснаванні мае кароткую шпорку. Плод — каробачка. Насенне дробнае, пілаватае. Цвіце ў красавіку — чэрвені. Кветкі апыляюцца чмялямі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Святлолюбівая і ценевынослівая расліна[6]. Мезафіт і мезатроф[6]. Расце на вільготных лугах, нізінных балотах, у хмызняках, па берагах вадаёмаў, на лясных палянах, узлесках, у горных, лясных і лесастэпавых раёнах і вельмі рэдка ў стэпавых.

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваецца на тэрыторыі Літвы, Латвіі, Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 90. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. а б Ятрышник шлемоносный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)