Panzerkampfwagen III — нямецкісярэдні танк часоў Другой сусветнай вайны, які серыйна выпускаўся з 1938 па 1943 год. Скарочанымі назвамі гэтага танка з'яўляліся PzKpfw III, Panzer III, Pz III. У ведамасным рубрыкатары ваеннай тэхнікі нацысцкай Германіі гэты танк меў абазначэнне Sd.Kfz. 141 (Sonderkraftfahrzeuge 141 — машына спецыяльнага прызначэння 141). У савецкіх гістарычных дакументах і папулярнай літаратуры PzKpfw III называўся як «Тып 3», Т-III ці Т-3.
Гэтыя баявыя машыны выкарыстоўваліся вермахтам з першага дня Другой сусветнай вайны. Апошнія запісы пра баявое ўжыванне PzKpfw III у штатным саставе падраздзяленняў вермахта датуюцца сярэдзінай 1944 года, адзіночныя танкі ваявалі аж да капітуляцыі Германіі. З сярэдзіны 1941 да пачатку 1943 года PzKpfw III быў асновай бранетанкавых войскаў вермахта (панцэрвафэ) і, нягледзячы на адносную слабасць у параўнанні з сучаснымі яму танкамі краін антыгітлераўскай кааліцыі, унёс значны ўнёсак у поспехі вермахта таго перыяду. Танкі гэтага тыпу пастаўляліся арміям краін-саюзнікаў Германіі па Восі. Захопленыя PzKpfw III з добрымі вынікамі выкарыстоўваліся Чырвонай арміяй. На базе PzKpfw III у Германіі і СССР ствараліся самаходна-артылерыйскія ўстаноўкі (САУ) рознага прызначэння.
Зноскі
↑Звычайна абмяжоўвалася 40 км/г з-за хуткага зносу хадавой часткі на большай хуткасці.
М. Барятинский. Средний танк Panzer III — М.: Моделист-конструктор, 2000. — 32 с. — (Бронеколлекция № 6 (33) / 2000). — 4000 экз.
T. L. Jentz, H. L. Doyle. Panzerkampfwagen III Ausf. A, B, C und D development and production from 1934 to 1938 plus the Leichttraktor and Krupp’s M.K.A — Boyds, MD: Panzer Tracts, 2006. — 72 p. — (Panzer Tracts № 3-1). — ISBN 0-97716-434-9.
T. L. Jentz, H. L. Doyle. Panzerkampfwagen III Ausf. E, F, G und H development and production from 1938 to 1941 — Boyds, MD: Panzer Tracts, 2007. — 84 p. — (Panzer Tracts № 3-2). — ISBN 0-97716-439-X.
W. J. Spielberger. Panzer III & its variants = Der Panzerkampfwagen III und seine Abarten — Atglen, PA: Schiffer Publishing, 1993. — 168 p. — (German Armor & Military Vehicles Series Vol. III). — ISBN 0-88740-448-0.
B. Perrett. Panzerkampfwagen III Medium Tank 1936—44 — London: Osprey Publishing, 1999. — 48 p. — (New Vanguard № 27). — ISBN 1-85532-845-3.
B. Culver. PzKpfw III in Action — Carrollton, TX: Squadron/Signal Publications, 1988. — 50 p. — (Armor in Action № 24 (2024)). — ISBN 0-89747-199-7.