Panzerkampfwagen V Panther
| Panzerkampfwagen V Panther | |
|---|---|
| | |
| «Пантэра» Ausf. G | |
| Баявая маса, т | 44,8 |
| Кампанавальная схема | аддзяленне кіравання спераду, маторнае ззаду |
| Экіпаж, чал. | 5 |
| Гісторыя | |
| Распрацоўнік | MAN SE |
| Вытворца |
|
| Гады вытворчасці | 1942—1945 |
| Гады эксплуатацыі | 1943 — канец 1940-х |
| Колькасць выпушчаных, шт. | 6 000 |
| Асноўныя аператары |
|
| Габарыты | |
| Даўжыня, мм | 6870 |
| Шырыня, мм | 3270 |
| Вышыня, мм | 2995 |
| Дарожны прасвет, мм | 560 |
| Браніраванне | |
| Тып брані | катаная нізкай і сярэдняй цвёрдасці паверхнева загартаваная |
| Лоб корпуса (верх), мм/град. | 80/55° |
| Лоб корпуса (ніз), мм/град. | 60/55° |
| Борт корпуса (верх), мм/град. | 50/30° |
| Борт корпуса (ніз), мм/град. | 40/0° |
| Кармы корпуса (верх), мм/град. | 40/30° |
| Кармы корпуса (ніз), мм/град. | 40/30° |
| Дах корпуса, мм | 17 |
| Лоб вежы, мм/град. | 110/10°[1] |
| Борт вежы, мм/град. | 45/25° |
| Узбраенне | |
| Калібр і марка гарматы | 7,5 cm KwK 42 |
| Даўжыня ствала, калібраў | 70 |
| Боекамплект гарматы | 81 |
| Рухомасць | |
| Тып рухавіка | V-падобны 12-цыліндравы карбюратарны |
| Тып падвескі | тарсіённая |
«Пантэра» (ням.: Panzerkampfwagen V Panther, скар. PzKpfw V «Panther») — нямецкі сярэдні танк перыяду Другой сусветнай вайны. Гэта баявая машына была распрацавана фірмай MAN у 1941—1942 гадах як асноўны танк вермахта. «Пантэра» была ўзброена гарматай меншага калібра чым Тыгр і па нямецкай класіфікацыі лічылася танкам з сярэднім узбраеннем (ці проста сярэднім).[2] У савецкай танкавай класіфікацыі «Пантэра» лічылася цяжкім танкам, называлі яго як Т-5 або Т-V. Цяжкім танкам яна лічылася і ў саюзнікаў. У ведамаснай скразной сістэме абазначэнняў ваеннай тэхнікі нацысцкай Германіі «Пантэра» мела індэкс Sd.Kfz. 171. Пачынаючы з 27 лютага 1944 года фюрар загадаў выкарыстоўваць для абазначэння танка толькі назва «Пантэра».
Баявым дэбютам «Пантэры» стала бітва на Курскай дузе, пасля танкі гэтага тыпу актыўна выкарыстоўваліся вермахтам і войскамі СС на ўсіх еўрапейскіх тэатрах ваенных дзеянняў. Паводле меркавання шэрагу экспертаў, «Пантэра» з'яўлялася лепшым нямецкім танкам Другой сусветнай вайны і адным з лепшых у свеце. У той жа час танк меў шэраг недахопаў, быў складаны і дарагі ў вытворчасці і эксплуатацыі. На базе «Пантэры» выпускаліся процітанкавыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Ягдпантэра» і шэраг спецыялізаваных машын для інжынерных і артылерыйскіх часцей нямецкіх узброеных сіл.
Зноскі
- ↑ United States. War Dept. Handbook on German military forces. LSU Press, 1995 (арыгінал 1945). С. 359.
- ↑ Шмелёв И. П. Бронетехника Германии 1934—1945 гг.: Иллюстрированный справочник. — С. 102.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Panzerkampfwagen V Panther- Цяжкі танк PzKpfw V Panther («Пантэра»). Брані-сайт. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 4 кастрычніка 2014.
- Pz.Kpfw. V Panther («Пантэра»). Ostpanzer. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 4 кастрычніка 2014.