Перайсці да зместу

Need for Speed: Underground

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Need for Speed: Underground
Распрацоўшчык EA Jawbreaker[d]
Выдавец Electronic Arts
Частка серыі Need for Speed[d]
Дата анонсу 30 красавіка 2003[1]
Даты выпуску 17 лістапада 2003[2], 25 снежня 2003[2] і 21 лістапада 2003[3]
Апошняя версія
  • 1.4 (4 лютага 2004)
Жанр камп’ютарныя гонкі[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Game Boy Advance, Xbox, PlayStation 2[4], Windows, PSP[d], Nintendo GameCube і аркадны аўтамат
Гульнявы рухавік EAGL[d]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская і руская
Носьбіт CD
Кіраванне геймпад

Need for Speed: Underground (скар. NFSU) — камп’ютарная гульня серыі Need for Speed у жанры аркадных аўтагонак, распрацаваная студыяй EA Black Box і выдадзеная кампаніяй Electronic Arts для гульнявых кансоляў і персанальных камп’ютараў у 2003 годзе. У Расіі Need for Speed: Underground была выдадзеная кампаніяй «Софт Клаб» першапачаткова з рускай дакументацыяй, а з 2006 года — цалкам на рускай мове[5]. У сакавіку 2005 года гульня была выпушчаная для аркадных аўтаматаў.

Гульня прыкметна адрозніваецца ад папярэдніх частак серыі сэцінгам і стылем. Дзеянні Need for Speed: Underground адбываюцца ў выдуманым начным горадзе пад назвай Алімпік-Сіці. Па сюжэце галоўны герой выклікае павагу удзелам ў вулічных гонках і імкнецца перасягнуць лепшага гоншчыка ў горадзе — Эдзі. У гульні прысутнічае некалькі розных тыпаў гонак, кожны з якіх мае свае асаблівасці. За перамогу ў спаборніцтвах зарабляюцца ачкі стылю і наяўныя грошы, а таксама адкрываюцца новыя аўтамабілі і разнастайныя дэталі цюнінгу і стайлінгу.

Гульня была заснавана на вулічных гонках, якія сталі папулярнымі дзякуючы фільму «Фарсаж». Распрацоўшчыкі хацелі адрадзіць серыю Need for Speed у сувязі нізкім ўзроўнем продажаў папярэдніх гульняў. Новая частка стала перазагрузкай франшызы. Гульнявая прэса станоўча сустрэла Need for Speed: Underground. Рэцэнзенты хвалілі гульнявы працэс, графіку і музыку, але крытыкавалі інтэлект супернікаў. Underground стала камерцыйна паспяховай — усяго было прададзена больш за 15 мільёнаў асобнікаў гульні[6]. У 2004 годзе выйшаў сіквел — Need for Speed: Underground 2.

  1. ↑ http://www.gamespot.com/articles/ea-announces-next-need-for-speed/1100-6026025/
  2. 1 2 https://en.wikipedia.org/wiki/List_of_GameCube_games
  3. ↑ https://gamefaqs.gamespot.com/gba/914764-need-for-speed-underground/data
  4. ↑ Redump, redump.org, redump.info
  5. ↑ Need for Speed Underground (руск.). SoftClub.ru. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2017. Праверана 12 лютага 2016.
  6. ↑ Kollar, Philip. Need for Speed lets you drive how you want, and future NFS games probably will too (англ.). Polygon (17 чэрвеня 2015). Праверана 30 кастрычніка 2016.