Pz 68
Pz 68 | |
---|---|
Класіфікацыя | сярэдні танк |
Краіна | Швейцарыя |
Баявая маса, т | 39,7 |
Гісторыя | |
Вытворца | EKW[d] |
Гады вытворчасці | 1971—1984 |
Гады эксплуатацыі | 1971—цяперашні час |
Колькасць выпушчаных, шт. | 400 |
Асноўныя аператары | |
Габарыты | |
Даўжыня з гарматай наперад, мм | 9490 |
Шырыня, мм | 3140 |
Вышыня, мм | 2740 |
Дарожны прасвет, мм | 410 |
Браніраванне | |
Тып брані | сталёвая адліваная гамагенная |
Узбраенне | |
Калібр і марка гарматы | 105-мм Pz Kan 61 |
Тып гарматы | наразная |
Боекамплект гарматы | 56 |
Кулямёты | 2 x 7,5-мм MG-51 |
Рухомасць | |
Тып рухавіка | 12-цыліндравы чатырохтактны дызельны вадкаснага астуджэння |
Хуткасць па шашы, км/г | 55 |
Пераадольваемы брод, м | 1,1 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Pz 68, Panzer 68 — швейцарскі сярэдні танк 1970-х гадоў. Створаны ў другой палове 1960-х на аснове танка Pz 61, вырабляўся серыйна ў 1971—1984 гадах. Выпуск ажыццяўляўся чатырма серыямі і склаў 400 машын. У пачатку 1990-х Pz 68 былі мадэрнізаваны: на танкі была ўсталяваная камп’ютэрызаванай сістэма кіравання агнём.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя вопытныя ўзоры былі выраблены ў 1968 годзе. У 1971 Panzer 68 быў прыняты на ўзбраенне. У гэтым жа годзе пачалася серыйная вытворчасць машыны.
У 1977 годзе танк быў трохі ўдасканалены. У новых узорах машыны быў усталяваны ўдасканалены паветраны фільтр з паглынальнікаў вуглякіслага газу і змантаваны цеплаахоўны кажух на 105-мм гармаце.
Машыны, выпушчаныя ў 1979, атрымалі адліваную вежу вялікіх памераў і аўтаматычную супрацьпажарную сістэму.
У 1990-х на танку ўсталяваны ўдасканаленая аўтаматычная супрацьпажарная сістэма і сродкі абароны ад ЗМЗ. Удасканалена таксама канструкцыя падвескі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Па сваёй канструкцыі танк Pz. 68 з’яўляецца далейшым развіццём танка Pz. 61. Танк Pz. 68 мае класічную кампаноўку з заднім размяшчэннем маторна-трансмісійнага аддзялення і пярэднім — аддзялення кіравання.
У баявым аддзяленні ў сярэдняй частцы корпуса ўстаноўлена вежа з узбраеннем, у якой размешчаныя камандзір танка (злева ад гарматы) і наводчык (справа) і зараджаючы. Механік-кіроўца размяшчаецца па падоўжнай восі танка і кіруе рухам з дапамогай рулявой колы. Боекамплект танка размяшчаецца ў корпусе. На левым борце вежы выкананы круглы лючок для папаўнення боекамплекта і выкіду стрэляных гільзаў.
У хадавой часткі выкарыстаная індывідуальная падвеска з ужываннем талерчатых спружын. Гусеніца сталёвая з адкрытым шарнірам і гумовымі падушкамі.
Для кіравання агнём з танка наводчык мае перыскапічны прыцэл і начны ВК-прыцэл, а камандзір — аптычны далямер. Для назірання за полем бою па перыметры яго вежы ўстаноўлены восем перыскапічных прыбораў назірання. Таксама на танку ўсталяваны электронны балістычны вылічальнік.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барятинский М. Средние и основные танки зарубежных стран 1945—2000 (Часть 2). — М.: Бронеколлекция, выпуск № 2, 2002.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Средний танк Pz.68 (Швейцария)
- Швейцарский средний танк Pz. 68 (Panzer 68) Архівавана 18 жніўня 2018. — Большая Военная Энциклопедия
- Средний танк Panzer 68 (Швейцария) — Военное обозрение
- Pz 68 Архівавана 13 чэрвеня 2017. — Военный информационно-новостной портал