Т-64

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Т-64
Т-64 у музеі баявой тэхнікі, г.Гур'еўск
Т-64 у музеі баявой тэхнікі, г.Гур'еўск
Т-64
Класіфікацыя сярэдні танк
Краіна  СССР
Баявая маса, т 36-36,7
Кампанавальная схема класічная
Экіпаж, чал. 3
Гісторыя
Распрацоўнік КБ-60М
Вытворца Сцяг СССРХЗТМ
Гады вытворчасці 19691987
Гады эксплуатацыі з 1973
Колькасць выпушчаных, шт. больш 8000
Асноўныя аператары Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРасіяУкраінаУзбекістан
Габарыты
Даўжыня, мм 6300
Шырыня, мм 3190
Вышыня, мм 2154
Дарожны прасвет, мм 500
Браніраванне
Тып брані камбінаваная шматпластовая
Лоб корпуса, мм/град. 80+105 (СТБ) +20/68°
Борт корпуса, мм/град. 80
Лоб вежы, мм/град. 90+150 (алюмініевы сплаў) +90
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 115-мм Д-68 (2А21)
Тып гарматы гладкаствольная гармата
Даўжыня ствала, калібраў 51 (6350 мм)
Боекамплект гарматы 40
Вуглы ВН, град. -6..+14
Вуглы ГН, град. 360
Далёкасць стральбы, км да 4
Прыцэлы ТПД2-49, ТПН1-49-23, ПЗУ-5
Кулямёты 1 х 7,62-мм ПКТ
Рухомасць
Тып рухавіка 5ТДФ
Магутнасць рухавіка, к. с. 700
Хуткасць па шашы, км/г 65
Хуткасць па перасечанай мясцовасці, км/г 30—40
Запас ходу па шашы, км 600
Запас ходу па перасечанай мясцовасці, км 250-370
Удзельная магутнасць, к. с./т 19,1
Тып падвескі незалежная тарсіённая падвеска
Удзельны ціск на грунт, кг/гл2 0,815
Пераадольваемы ўздым, град. 30
Пераадольваемая сценка, м 0,8
Пераадольваемы роў, м 2,85
Пераадольваемы брод, м 1,8
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Т-64 (Індэкс ГАБТУ — Аб'ект 432) — савецкі сярэдні танк.

Гісторыя распрацоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1954 г. канструктарскае бюро Харкаўскага завода транспартнага машынабудавання (ХЗТМ) вяло распрацоўку новага сярэдняга танка пад пазначэннем «аб'ект 430». Галоўным канструктарам гэтага танка быў А.А. Марозаў. Танк адрозніваўся, перадусім, кампаноўкай маторна-трансмісійнага аддзялення, у якім быў усталяваны адмыслова сканструяваны двухтактавы турбапоршневы рухавік 4ТПД, а потым і больш дасканалы 5ТД з дзвюма планетарнымі бартавымі трансмісіямі, змесцаванымі па абодва бакі рухавіка. Такая кампаноўка дазволіла зменшыць аб'ём маторна-трансмісійнага аддзялення амаль удвая ў параўнанні з Т-54. У хадавой частцы была скарыстаны апорныя коўзанкі з унутранай амартызацыяй. На танку была ўсталяваны новы аптычны далямер, начныя назіральныя прыборы і начны прыцэл, а таксама абсталяванне для падваднага кіравання.

Аднак якасная перавага «аб'екта 430» над серыйнымі савецкімі і замежнымі танкамі была дасягнута пасля ўсталёўкі на ім гладкаствольнай 115-мм гарматы Д-68 з аўтаматам зараджання. Дапрацаваны, перадусім у кірунку ўзмацненні бранявой абароны, танк атрымаў пазначэнне «аб'ект 432» і пасля выпрабаванняў быў запушчаны ў серыйную вытворчасць пад пазначэннем Т-64. Палігонныя выпрабаванні танк прайшоў не ў поўным аб'ёме, і многія нястачы ў яго канструкцыі была выяўлены і ліквідаваны ўжо падчас серыйнай вытворчасці і эксплуатацыі ў войсках. Прычына правядзення выпрабаванняў па скарочанай праграме палягала ў тым, што на адным з паказаў новай вайсковай тэхнікі танк вельмі спадабаўся тагачаснаму генсаку М. С. Хрушчову, які заявіў: «Будзем браць».