Т-80

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Т-80
ParkPatriot2015part2-31.jpg
Т-80 у парку «Патрыёт».
Т-80
Тып сярэдні танк
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Баявая маса, т Т-80: 42,0
Т-80У: 46,0
Кампанавальная схема класічная
Экіпаж, чал. 3
Гісторыя
Распрацоўнік Сцяг СССР Кіраўскі завод
Вытворца Сцяг СССРОмсктрансмаш
Сцяг СССРХЗТМ
Гады вытворчасці 19761998
Гады эксплуатацыі з 1976
Колькасць выпушчаных, шт. больш за 10 000[1]
Асноўныя аператары гл. На ўзбраенні
Габарыты
Шырыня, мм 3525
Вышыня, мм 2193
Дарожны прасвет, мм 450
Браніраванне
Тып брані катаная і літая стальная і камбінаваная, супрацьснарадная
Дынамічная абарона Контакт-1, Контакт-5
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 125-мм 2А46-1
Тып гарматы гладкаствольная гармата
Даўжыня ствала, калібраў 48
Боекамплект гарматы Т-80: 38
Т-80У: 42
Вуглы ВН, град. −5…+14°
Далёкасць стральбы, км ПТКР: 5,0
БАПС: 3,7
Прыцэлы аптычны прыцэл-дальнамер ТПД-2-49, перыскапічны начны ТПН-3-49
Кулямёты 1 × 12,7-мм НСВТ
1 × 7,62-мм ПКТ
Рухомасць
Тып рухавіка ГТД-1000Т
Магутнасць рухавіка, к. с. 1000

Т-80асноўны баявы танк (АБТ), які вырабляўся ў СССР. Першы ў свеце серыйны танк з адзінай газатурбіннай сілавой устаноўкай[2][3]. Першы ў свеце АБТ з убудаванай супрацьснараднай дынамічнай абаронай[4]. На ўзбраенні арміі СССР з 1976 года.

Першыя серыйныя ўзоры, распрацаваныя СКБ-2 на базе Т-64, выпускалі на Кіраўскім заводзе ў Ленінградзе. Танк Т-80У выпускаўся на заводзе «Омсктрансмаш» у Омску, а танк Т-80УД з дызельным рухавіком — на заводзе імя Малышава ў Харкаве.

Мадыфікацыяй харкаўскага Т-80УД з'яўляюцца асноўныя баявыя танкі Украіны: Т-84, «Апора» і БМ «Аплот».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы «кіраўскі» газатурбінны танк новага пакалення, «Аб'ект 219 сп 1», выраблены ў 1969 годзе, вонкава быў падобны да вопытнага харкаўскага газатурбінавага Т-64Т. На машыне быў усталяваны рухавік ГТД-1000Т магутнасцю 1000 к. с., распрацаваны НВА ім. В. Я. Клімава.

Наступны «Аб'ект 219 сп 2» — ужо значна адрозніваўся ад зыходнага Т-64.

Выпрабаванні першага прататыпа паказалі, што ўстаноўка новага, больш магутнага рухавіка, павялічаная маса і змяніўшыяся дынамічныя характарыстыкі танка патрабуюць унясення істотных зменаў у хадавую частку.

Спатрэбілася распрацоўка новых вядучых і накіроўваючых колаў, апорных і падтрымліваючых каткоў, гусеніц з абгумавымі бегавымі дарожкамі, гідраўлічных амартызатараў і тарсіённых валаў з палепшанымі характарыстыкамі.

Была зменена і форма вежы. Ад Т-64А захаваліся гармата, боепрыпасы, механізм зараджання (адрозны ад аўтамата зараджання, які стаяў на Т-72 і яго мадыфікацыях), асобныя вузлы і сістэмы, а таксама элементы бронеаховы.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Табліца ТТХ асноўных серыйных мадыфікацый танка Т-80
Мадыфікацыя Т-80[5] Т-80Б (Т-80БВ)[6] Т-80У[7] Т-80УД[8]
Гісторыя стварэння
Распрацоўшчык ЛКЗ ЛКЗ ЛКЗ ХЗТМ
Год прыняцця на ўзбраенне 1976 1978 (1985) 1985 1987
Габарытныя і масавыя характарыстыкі
Баявая маса, т 42 42,5 (43,7) 46 46
Дліна з гарматай наперад, мм 9656 9651 9556 9664
Дліна корпуса, мм 6780 6982 7012 7020
Шырыня, мм 3525 3582 3603 3755
Вышыня па даху вежы, мм 2300 2219 2215 2215
Клірэнс, мм 451 451 451 529
Абарона
Дынамічная абарона няма няма(„Контакт-1“) „Контакт-5“ „Контакт-5“
Актыўная абарона няма няма няма няма
Узбраенне
Марка гарматы 2А46-1 2А46-2 / 2А46М-1 2А46М-1 / 2А46М-4 2А46М-1
Баекамплект гарматы, стрэлаў 40 38 45 45
Кіруемае ўзбраенне няма 9К112-1 „Кобра“ / 9К119 „Рефлекс“ 9К119 „Рефлекс“ / 9К119М „Рефлекс-М“ 9К119 „Рефлекс“
Рухомасць
Марка рухавіка ГТД-1000Т ГТД-1000ТФ ГТД-1000ТФ / ГТД-1250 6ТД
Тып рухавіка газатурбінны газатурбінны газатурбінны дызельны
Магутнасць рухавіка, к.с. 1000 1100 1100/1250 1000
Максімальная хуткасць па шашы, км/г 70 70 70 60
Запас ходу па шашы, км 500 500 450 560
Удзельная магутнасць, к. с. /т 23,8 25,8 (25,17) 21,74/27,2 21,7
Удзельны ціск на грунт, кг/см² 0,83 0,865 0,93 0,924

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Т-80УМ-1
Т-80БВ
Т-80У 4-й асобнай гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай ордэна Леніна Чырванасцяжнай брыгады
T-80U (10).jpg
Т-80 у музеі тэхнікі Вадзіма Задарожнага
Т-80Б
Т-80Б
  • Аб'ект 219 сп 1 — мадыфікацыя Т-64А з устаноўкай газатурбіннага рухавіка ГТД-1000Т. У ходзе выпрабаванняў была выяўленая ненадзейнасць хадавой часткі Т-64 і немагчымасць рэалізацыі ўзрослых дынамічных характарыстык танка з газатурбінным рухавіком[9]. Усяго выраблены 31 танк гэтай мадыфікацыі[10].

На ўзбраенні[правіць | правіць зыходнік]

Карта аператараў Т-80. Сучасныя аператары вылучаныя сінім, былыя — чырвоным

Былыя аператары[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Азербайджана Азербайджан — 60 Т-80У, па стану на 2009 год[22]
  • Сцяг Беларусі Беларусь — У Беларусі танкі Т-80 БВ апынуліся пасля вываду войскаў з Германіі. Усяго рэспубліцы было перададзена 92 машыны, з якіх 66 машын прададзеныя ў Емен[23], а астатнія ўтылізаваныя[24][25].
  • Сцяг СССР СССР — перайшлі да ўтварыўшыхся пасля распаду дзяржавам.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія — некалькі Т-80У набыта праз падстаўныя арганізацыі для стратэгічных даследаванняў ў 1992 годзе[26][27].
  • Сцяг ЗША ЗША — адзін Т-80У перададзены Вялікабрытаніяй. Чатыры адзінкі Т-80УД атрыманы ў 2003 годзе ад Украіны[28].

Першай краінай, якая паспрабавала купіць танкі Т-80 па ўсёй бачнасці быў Ірак. У 1986 годзе было замоўлена некалькі танкаў пад пазначэннем «Т-74»[29] у СССР, але аб пастаўках нічога невядома.[30]

Баявое прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Т-80У на танкавым біятлоне, 2013 год
  • Расстрэл Белага дома ў 1993 годзе. 4 кастрычніка 1993 года шэсць танкаў Т-80УД 12-га гвардзейскага танкавага палка 4-й гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай дывізіі з Калінінскага моста каля 12 гадзін дня адкрылі агонь па будынку Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі. Усяго было выпушчана 12 снарадаў, у тым ліку 2 бранябойна-падкаліберных і 10 асколачна-фугасных[31].
  • Першая чачэнская вайна (1994—1996). Ужываліся ў тым ліку ў ходзе штурму Грознага, панеслі страты. У ходзе другой чачэнскай вайны не ўжываліся[32].
  • У студзені 2015 года танкі Т-80БВ выкарыстоўваліся падчас узброенага канфлікту паміж шыіцкімі паўстанцамі і ўрадавымі войскамі ў Емене. Пры гэтым як мінімум адзін танк быў знішчаны, яшчэ адзін захоплены паўстанцамі.

Выявы[правіць | правіць зыходнік]

Т-80У на міжнародным форуме «Тэхналогіі ў машынабудаванні» 2012:

Т-80У на занятках з ваеннаслужачымі 4-й асобнай гвардзейскай Кантэміраўскай танкавай ордэна Леніна Чырванасцяжнай брыгады:

Т-80БВ ў Лужніках 9 мая 2010.

Зноскі

  1. ГТД-1250. Климов.
  2. ОБТ и их создатели // Военное обозрение
  3. Алексей Топоров Газотурбинный уникум // Популярная механика. — 2017. — № 4. — С. 86 - 89. — URL: http://www.popmech.ru/magazine/2017/174-issue/
  4. Т-80 — 35 лет на службе // Военное обозрение
  5. А. В. Карпенко. Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905—1995). С. 372.
  6. Танк Т-80Б. Техническое описание и инструкция по эксплуатации. С. 12—31.
  7. А. В. Карпенко. Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905—1995). С. 386.
  8. Изделие 478Б. Техническое описание и инструкция по эксплуатации. Часть первая — Харьков, 1985. — С. 28—58. — 367 с.
  9. М. В. Павлов, И. В. Павлов, А. С. Ефремов. История создания первого серийного танка Т-80 с газотурбинной силовой установкой // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2011. — № 6. — С. 23.
  10. М. В. Павлов, И. В. Павлов, А. С. Ефремов. История создания первого серийного танка Т-80 с газотурбинной силовой установкой. — М.: Техинформ, 2011. — № 11. — С. 31.
  11. The Military Balance 2013. — P. 493.
  12. International Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-307
  13. International Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-100
  14. International Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-212
  15. Александр Храмчихин Многовекторный тупик // Военно-промышленный курьер : газета. — 2016. — 13 апреля (№ 14 (629)). — ISSN 1729-3928.
  16. International Institute for Strategic Studies: The Military Balance 2017. p.-228
  17. Военно-техническое сотрудничество между Россией и Египтом. Досье. ТАСС (9 лютага 2015). Праверана 20 ліпеня 2015.
  18. Stockholm International Peace Research Institute — Arms Transfers Database
  19. The Military Balance 2014. — P. 315.
  20. The Military Balance 2013. — P. 409.
  21. The Military Balance 2013. — P. 325.
  22. Израиль модернизирует азербайджанские танки Т-72: Наука и техника: Lenta.ru
  23. Несколько белорусских танков Т-80БВ потеряно в бою с повстанцами в Йемене
  24. В БЕЛОРУССИИ ХОТЯТ МОДЕРНИЗИРОВАТЬ ТАНК Т-80
  25. Вооруженные силы Белоруссии продают крайние танки Т-80
  26. House of Commons Hansard Debates for 3 Feb 1994
  27. Военно-техническая серия № 85: Т-80 — Лучший в мире танк. — С. 48.
  28. T-80UD
  29. Red Armor, Paul Hofrichter, Merriam Press, 1998. P.57
  30. Global Arms Exports to Iraq, 1960—1990. Rand Corporation
  31. Барятинский, 2006, с. 39
  32. Барятинский, 2006, с. 39-47

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В. Борзенко Танк Т-80. — М.: Бронеколлекция, № 5(104), 2012. — 32 с.
  • М. Барятинский Танк Т-80. — М.: Танкомастер (специальный выпуск), 2006. — 57 с.
  • О. Желтоножко Т-80: история, проблемы, перспективы (рус.) // Мир оружия : журнал. — 2005. — Апрель (т. 07, № 04). — С. 6-15. — ISSN 1607-2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Фота
Відэа