Чыфтэн
| Чыфтэн | |
|---|---|
| | |
| Класіфікацыя | асноўны баявы танк |
| Краіна |
|
| Гісторыя | |
| Вытворца | Leyland Motors[d] |
| Гады вытворчасці | 1965—1983 |
| Гады эксплуатацыі | 1966—1995 |
| Колькасць выпушчаных, шт. | 2265 |
| Войны | Ірана-іракская вайна, Вайна ў Персідскім заліве |
| Асноўныя аператары |
|
| Габарыты | |
| Даўжыня, мм |
|
| Даўжыня з гарматай наперад, мм | 10 800 |
| Шырыня, мм | 3500 |
| Вышыня, мм | 2640 |
| Дарожны прасвет, мм | 510 |
| Браніраванне | |
| Тып брані | сталёвая адліваная і катаная |
| Узбраенне | |
| Калібр і марка гарматы | 120-мм L11A5 |
| Тып гарматы | наразная |
| Боекамплект гарматы | 65 |
| Кулямёты |
1 × 12,7-мм L21A1, 1 × 7,62-мм L8A1, 1 × 7,62-мм L37A1 |
| Рухомасць | |
| Тып рухавіка | Leyland L60[d] |
| Хуткасць па шашы, км/г | 48 |
| Тып падвескі | шасцікатковая, спружынна-балансірная тыпу Хорстмана[2] |
«Чыфтэн» (англ.: Chieftain — «правадыр») — асноўны баявы танк вытворчасці Вялікабрытаніі, які знаходзіўся на ўзбраенні арміі Злучанага Каралеўства ў 60-х і 70-х гадах XX стагоддзя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Танкі «Чыфтэн» сталі лагічным працягам лініі танкаў «Цэнтурыён», якія добра зарэкамендавалі сябе ў розных ваенных канфліктах. Другая сусветная вайна прывяла да сур’ёзных зменаў у брытанскай ваеннай дактрыне. У прыватнасці, пасля сутыкненняў з добра абароненымі нямецкімі танкамі англічане зразумелі, што нельга грэбаваць агнявой моцай і браніраваннем ва ўгоду манеўранасці. Яшчэ раз гэта было пацверджана падчас Карэйскай вайны, дзе добра ўзброеныя і браняваныя брытанскія танкі з поспехам ужываліся ў многіх аперацыях.
Кампанія «Лейланд», уцягнутая ў вытворчасць танка «Цэнтурыён», улічыла гэтыя высновы пры распрацоўцы прататыпаў дызайну новага танка, якія былі затым адпраўленыя ў Ваеннае міністэрства Вялікабрытаніі. У 1959 годзе быў выпушчаны першы прататып, з 1960 праводзіліся выпрабаванні машын, а ў 1966 годзе пачаўся іх серыйны выпуск. Танк «Чыфтэн» быў распрацаваны так, каб быць настолькі абароненай машынай, наколькі гэта толькі магчыма. Агнявая моц таксама была прыярытэтам: на танку была ўсталяваная магутная наразная 120-мм гармата; гармат з вялікім калібрам на танках іншых заходніх краін у той час не было. На першых перадсерыйных машынах выявілася недастатковая хуткасць і манеўранасць, што з’яўлялася вынікам магутнага браніравання ў спалучэнні з абмежаванымі магчымасцямі шматпаліўнага рухавіка L60; гэта быў самы істотны недахоп новай машыны. Змены, унесеныя ў канструкцыю рухавіка, дазволілі давесці магутнасць спачатку да 650 к.с., што прывяло да павелічэння хуткасці і манеўранасці да патрабаванага ўзроўню, і першыя серыйныя танкі сталі паступаць у войскі пад індэксам Mk.2. Пазней, у 1971 і 1976 гадах, рухавікі зноў замяняліся на яшчэ больш магутныя — 750 к.с. і 810 к.с. адпаведна. Таксама на частцы танкаў з пачатку 1980-х усталёўваўся дызельны рухавік «Ролс-Ройс Кондар» магутнасцю 1200 к. с. Акрамя ўстаноўкі новых рухавікоў, танк пастаянна мадэрнізаваўся з заменай на найноўшыя ўзоры сістэм кіравання агнём, назірання, радыёсувязі і г. д.[2]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Кампаноўка класічная, аддзяленне кіравання ў пярэдняй частцы танка, баявое — у сярэдняй, маторна-трансмісійнае — у кармавой. Корпус танка зварны, сабраны з літых і катаных дэталяў, пры гэтым браня складае 53 % масы танка. Лісты размешчаны пад вуглом, профіль танка максімальна паменшаны[3].
Узбраенне
[правіць | правіць зыходнік]Танк аснашчаны 120-мм наразной гарматай L11A5 з ручным раздзельным (картузным) зараджаннем. Боекамплект да гарматы складецца з 53 стрэлаў, з якіх 19 з’яўляюцца бранябойнымі падкалібернымі снарадамі (БПС). Дапаможнае ўзбраенне — 7,62-мм кулямёт L8A1 (MG) і 12,7-мм прыстрэлачны кулямёт L12A1 «Браўнінг», спараныя з гарматай, а таксама 7,62-мм камандзірскі зенітны кулямёт GPMG[4].
Хадавая частка
[правіць | правіць зыходнік]Хадавая частка ўключае (у дачыненні да аднаго борта) шэсць апорных каткоў і мае задняе размяшчэнне вядучых колаў. Апорныя каткі двухскатныя, з гумовымі шынамі і здымнымі сталёвымі дыскамі. Вядучыя колы забяспечаныя сталёвымі здымнымі зубчастымі вянкамі (па 12 зуб’яў на вянку). Гусеніцы — з адкрытымі шарнірамі паслядоўнага тыпу і здымнымі асфальтаходнымі падушкамі (па адной на трак). Механізм нацяжэння гусеніц — крывашыпна-чарвячнага тыпу. Хадавая частка для абароны ад лёгкіх кумулятыўных супрацьтанкавых сродкаў прычынена сталёвымі экранамі таўшчынёй 10-15 мм[5].
Браня
[правіць | правіць зыходнік]Корпус зварны, з адліваных і катаных дэталяў. На браню прыпадае прыкладна 53 % масы танка. Верхняя лабавая дэталь корпуса мае таўшчыню 120 мм, барты — 50 мм, кармавы ліст — 25,4 мм, дно — 16 мм. Вежа адліваная, таўшчыня яе лабавой часткі — 195 мм, даху — 45 мм[2]. Бранявыя лісты ўстаноўлены з рацыянальнымі кутамі нахілу, што яшчэ больш павысіла абароненасць танка. Лабавая дэталь корпуса мае нахіл 72 ° да вертыкалі, бартавыя лісты ўсталяваныя пад кутамі 10 °, кут нахілу лабавой часткі вежы — 60 °.
Сучасныя эксплуатанты
[правіць | правіць зыходнік]Былыя эксплуатанты
[правіць | правіць зыходнік]Баявое прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Першы танк, на якім прысутнічае паўляжачае крэсла кіроўцы — канструкцыя, якая дазваляе значна знізіць вышыню танка[2].
Зноскі
- ↑ https://archive.org/details/tanks0000adam_w9w6/page/27/mode/1up
- 1 2 3 4 М. Никольский. Основные боевые танки «Чифтен» и «Виккерс». Бронеколлекция : прил. к журн. «Моделист-конструктор». — 2006. — № 1 (64))
- ↑ Основной танк Chieftain (Великобритания)
- ↑ Чифтен — КОМПЛЕКС ВООРУЖЕНИЯ
- ↑ Основной боевой танк «Чифтен» Архівавана 21 сакавіка 2019.
- ↑ Лямин Юрий. Первые отремонтированные иракские танки Chieftain (руск.). LiveJournal (20 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2022. Праверана 8 студзеня 2022.
- ↑ Лямин Юрий. Какую редкость иракцы восстанавливают. (руск.). LiveJournal (22 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 9 студзеня 2022.
- ↑ Двигатели от Т-72 продолжают устанавливать на танки Chieftain в Иране. Российская газета (29 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 28 лістапада 2020.
- ↑ The Military Balance 2007. — P. 160—165.
- ↑ The Military Balance 2018. — P. 343.
- ↑ The Military Balance 2007. — P. 231.
- ↑ The Military Balance 2007. — P. 238.
- ↑ The Iran-Iraq War. Pierre Razoux, Harvard University Press, 2015. P.354
- ↑ Iraq parades captured Iranian tanks. Chicago Tribune. Nov.10, 1980 Архівавана 30 снежня 2016.
- ↑ http://www.benning.army.mil/armor/armormagazine/content/Issues/1995/ArmorSeptemberOctober1995web.pdf Архівавана 3 лістапада 2013.
- ↑ Arms and oil: U.S. military strategy and the Persian Gulf By Thomas L. McNaugher p 141
- ↑ Chieftain Main Battle Tank 1965—2003. Simon Dunstan, Bloomsbury Publishing, 2012. P.46
- ↑ Armies of the Gulf War (1993). Gordon L. Rottman. стр.30,48
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- FV4201 Chieftain (1966) (англ.)
- Chieftain(недаступная спасылка). Military Analysis Network. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 21 сакавіка 2019.
- Галерея «Чифтенов», захваченных Ираком в различных войнах (руск.) Архівавана 15 лістапада 2013 года.
- Видео обзор танка от World of Tanks (руск.)