Rolz'n'Rulz
«Rolz'n'Rulz» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Hair Peace Salon з альбома Gentleman |
||||
Выпушчаны | 15 верасня 2010 года | |||
Фармат | лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Запісаны | 2010 год | |||
Жанр | паўэр-поп, рок-н-рол | |||
Кампазітар | Алег Вяль | |||
Працягласць | 3:54 | |||
Аўтар песні | Алег Вяль, Канстанцін Карман | |||
|
||||
|
||||
Hair Peace Salon, храналогія сінглаў | ||||
|
«Rolz'n'Rulz» (бел.: «Ролі і правілы) — другі сінгл з альбома «Gentleman» беларускага інды-рок і паўэр-поп гурта «Hair Peace Salon», выпушчаны 15 верасня 2010 года. Складаецца з адной песні «Rolz'n'Rulz», напісанай Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сінгл «Rolz’n'Rulz» трапіў у вольны доступ 15 верасня 2010 года, у адзін дзень з самотнікам рэміксаў «HPS Remixed».[1]
Музыкі з Hair Peace Salon вырашылі дапоўніць Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Разам з правамі на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць індзі-рокеры прапануюць увесці артыкул: „Кожны чалавек мае права абсалютна свабодна спампаваць новую песню Hair Peace Salon і альбом рэміксаў, каб атрымаць задавальненне ад праслухоўвання“ |
, — такімі словамі музычны партал Тузін Гітоў заклікаў сваіх чытачоў спампаваць новы сынгл.[2]
Аднайменная песня сінгла «Rolz'n'Rulz», у якой разважваецца пра ўстояныя правілы, мараль і размеркаваныя грамадствам ролі, была напісана ў калажнай манеры, якая адметна да ранняга перыяду творчасці калектыву.[3] Сам другі сінгл з будучага альбому прыадчыніў яго таямніцу надалей, паказаў зрух у бок больш тлустых інструментальных і вакальных партый у спевах.[4]
«Працэс слухання не павінен быць лёгкім, песня павінна паступова прыадчыняцца ўсё больш і больш, з кожным з’яўленнем у плэеры», — апісвалі для Experty.by свой твор удзельнікі гурта «Hair Peace Salon».[4]
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]На думку крытыка Зміцера Падбярэзскага з ej.by, які прыйшоў да высновы, што музыкі вельмі моцна пераасэнсавалі паняцце рок-н-ролу ў сваім сінгле, «Rolz'n'Rulz» — «адна з тых песень, у якіх гурт з гэтак няпростай назвай цалкам пераканаўча дэманструе сваё ўменне выразна арганізаваць музычны матэрыял і ці ледзь не ў першую чаргу — вакальныя партыі і падаць яго адпаведным чынам».[5]
Як складаная частка альбома 2012 года «Gentleman» песня «Rolz'n'Rulz» была заўважана і ў другі раз, атрымаў добрую прэсу: «„Rolz’n'Rulz“ чапляе» (Алег Клімаў, Experty.by),[6] «цудоўная „Rolz’n'Rulz“» (Сяргей Будкін, Experty.by, Будзьма беларусамі!, Тузін Гітоў)[6][7][8] — і, на думку Змітра Падбярэзскага з сайта Experty.by, стала доказам разнастайнасці рэпертуару ўсёй плыты.[6] Таксама ён жа праз ej.by надалей адзначыў, што тое, што гэтая песня была выдадзена сінглам, ані не перашкодзіла таго, што яна прыйшлася дарэчы і ў альбоме.[5] Таццяна Бобер і Аліна Шыманская з музычнага парталу «Памяркоўны гук» характарызавалі песню ў жывым выкананні прыметнікам «завадны».[9]
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]
Hair Peace Salon:
|
Вытворчасць:
|
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]У траўні 2011 года за трэк «Rolz'n'Rulz» гурт выйграў галоўны прыз (сесія гуказапісу на студыі «RecPublica Studios») у конкурсе ад польскага музычнага партала «Fabryka Zespołów»[няма ў крыніцы].[10]
Рэміксы
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе дыджэй мінскага электроннага праекту «Vacuum Government» GRAF стварыў версію песні ў транс апрацоўцы працягласцю 6 хвілін 39 секунд пад назвай «Rolz'n'Rulz (GRAF Trance Mix)», і яна разам з другімі рэміксамі трапіла на самотнік «HPS Remixed» таго ж году. «Супрацоўніцтва атрымалася цікавым, — рэзюміраваў для Тузін Гітоў рэмікс Алег Вяль, суаўтар арыгінальнай песні і лідар гурта «Hair Peace Salon». — Вобразнае бачанне гэтых людзей аказалася вельмі блізкім нашаму».[2] «Нам вельмі спадабалася працаваць з музычным матэрыялам „Hair Peace Salon“, і мы вырашылі ўключыць рэміксы на песні „Rolz'n'Rulz“, „Happy for a While“ у свае жывыя выступленні», — па выніках удзелу на польскім фестывалі «Pakrava. Dni kultury niezależnej Białorusi» апавядалі дыджэі парталу Ultra-music.com.[11]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Hair Peace Salon выпустили новый интернет-сингл «Rolz’N’Rulz» (руск.). Ultra-music.com (17 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.
- ↑ а б Танчыць Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. mpby.ru (5 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.
- ↑ Slap. Новыя рэлізы ад гурта Hair Peace Salon . generation.by (16 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2019. Праверана 29 October 2018.
- ↑ а б Hair Peace Salon анонсируют новый альбом (руск.). experty.by (20 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 14 November 2018.
- ↑ а б Дмитрий Подберезский.. Rolz'n'Rulz (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
- ↑ а б в Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) . experty.by (13 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 30 кастрычніка 2018.
- ↑ Будкін, Сяргей. Hair Peace Salon — Gentleman, інтэрнэт-рэліз, 2012 . Будзьма беларусамі! (2 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2019. Праверана 22 сакавіка 2019.
- ↑ Майстар-кляс ад Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. mpby.ru (3 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
- ↑ Бобер, Татьяна; Шиманская, Алина. Концерт Hair Peace Salon и Clover Club (руск.)(недаступная спасылка). Памяркоўны Гук (3 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 25 лістапада 2018.
- ↑ Redakcja. Znamy zwycięzcę konkursu na dwudniową sesję w RecPublica Studios! (польск.)(недаступная спасылка). Fabryka Zespołów (6 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2011. Праверана 18 мая 2019.
- ↑ Hair Peace Salon в удалённом доступе (руск.). Ultra-music.com (28 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.