Перайсці да зместу

Курт Шпрэнгель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Spreng.)
Курт Шпрэнгель
ням.: Kurt Sprengel
Дата нараджэння 3 жніўня 1766(1766-08-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1833(1833-03-15)[1][2] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Anton Sprengel[d][4]
Род дзейнасці батанік, урач, выкладчык універсітэта, міколаг, птэрыдолаг, брыёлаг
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Spreng.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI

Курт Палікарп Іаахім Шпрэнгель (ням.: Kurt Polykarp Joachim Sprengel; 3 жніўня 1766, Больдэкаў — 15 сакавіка 1833, Гале, Саксонія-Анхальт) — нямецкі батанік, урач і філолаг. Дзякуючы бацьку-святару атрымаў добрую адукацыю. Валодаў не толькі латынню і грэчаскай, але і арабскай мовамі. Праславіўся галоўным чынам дзякуючы свайму ўнёску ў сучасную навуку, стымулюючы і заахвочваючы мікраскапічныя даследаванні тканак развітых раслін. Ён быў першым, хто ў сваёй працы Historia Rei Herbariae класіфікаваў апісаныя ў старажытных крыніцах расліны па сістэме Лінея. Шпрэнгель быў прафесарам універсітэта, а таксама дырэктарам батанічнага саду ў Гале. У яго гонар названа расліна Sprengelia з сямейства Верасовыя (лац.: Ericaceae).

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Beitrage zur Geschichte des Pulses (1787)
  • Galens Fieberlehre (1788)
  • Apologie des Hippokrates und seiner Grundsätze (1789)
  • Versuch einer pragmatischen Geschichte der Arzneikunde (1792—1799)
  • Handbuch der Pathologie (1795—1797)
  • Antiquitatum botanicarum specimen (1798)
  • Historia rei herbariae (1807—1808)
  • Anleitung zur Kenntniss der Gewächse (1802—1804 und 1817—1818)
  • Flora Halensis (1806—1815)
  • Von dem Bau und der Natur der Gewächse (1812)
  • Plantarum Umbelliferarum prodromus … (1813)
  • Plantarum minus cognitarum pugillus (1813—1815)
  • Geschichte der Botanik (2 Bände, 1817-18)
  • Species umbelliferarum minus cognitae (1818)
  • Geschichte der Chirurgie (1819)
  • Geschichte der Medicin (1820)
  • Neue Entdeckung im ganzen Umfang der Pflanzenkunde (1820—1822)
  • Institutiones pharmacologiae (6 Bände, 1809—1819)

Зноскі

  1. а б Kurt Polycarp Joachim Sprengel // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Kurt SPRENGEL // Académie nationale de médecine Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Eberle H. Catalogus Professorum Halensis
  4. https://www.biodiversitylibrary.org/item/91533#page/103
  • Lammel H.U. To Whom Does Medical History Belong? Johann Moehsen, Kurt Sprengel, and the Problem of Origins in Collective Memory // F. Huisman, J. H. Warner (eds).Locating Medical History, 2004. P. 33-52.