Перайсці да зместу

Sternbergia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Sternbergia

Sternbergia clusiana,
квітнеючая расліна ў пустыні Негеў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sternbergia Waldst. et Kit., (1804)


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500867
NCBI  54864
EOL  29901
GRIN  g:11574
IPNI  330296-2
FW  163030

Sternbergia — род шматгадовых травяністых цыбульных раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae). Уключае 8 відаў, распаўсюджаных у Міжземнамор’і, на Балканах, у Закаўказзі, Іране і на поўдні Сярэдняй Азіі.

Род названы ў гонар батаніка К. Штэрнберга  (руск.).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Лісце рэмнепадобнае. Цвітуць восенню ці вясной у залежнасці ад віду. Кветкі адзінкавыя, жоўтыя, у Sternbergia candida белыя. Тычынак шэсць, тры з іх карацей астатніх, пылавікі прымацаваныя аснаваннем. Завязь трохгнёздавая, слупок трохграневы ніткападобны, лычык галоўкавы. Плод — мясістая нераскрывальная каробачка, насенне шарападобнае.

Sternbergia lutea здаўна вырошчваецца ў кветніках Паўднёвай Еўропы і Англіі, часта натуралізуецца. Іншыя віды вырошчваюцца ў калекцыях у якасці вяснова- або асеннеквітнеючых мнагалетнікаў адкрытага грунту (у раёнах з мяккімі зімамі) або ў гаршковай культуры.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».