Thyrididae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Thyrididae

Arniocera erythropyga
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thyrididae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117640
NCBI  393446
EOL  908
FW  134822

Thyrididae — сямейства лускакрылых, якое ўключае каля 1000 відаў у 12 родах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Невялікія матылі. Размах крылаў 15-30 мм, трапічныя віды часам да 65 мм. Вонкава часта нагадваюць агнёвак або пядзенікаў. Галава ў прыціснутых лускавінках, лоб шырокі, вочы шырока расстаўленыя. Хабаток развіты. Губныя шчупікі добра развітыя, загнутыя ўверх, у многіх відаў двухчленікавыя з густой шчоткай лускавінак. Вусікі простыя, пілаватыя або з густым грэбнем кароткіх шчацінак. Пярэднія і заднія крылы шырока- або вузкатрохвугольныя, часта з выманнем па вонкавым краі. Малюнак стракаты, у выглядзе падоўжна выцягнутых ліній, палос і плям. Тымпанальны апарат адсутнічае. Брушка шчыльнае, валькаватае, у самцоў часта з адцягнутым канцом, у самак — са шчыльным пэндзлікам воласападобных лускавінак.

Матылі лётаюць галоўным чынам у прыцемках і ноччу, асобныя віды актыўныя днём. Вусені жывуць у трубчастым або плоскім прытулку, надразаючы і згортваючы, або сцягваючы краі ліста шаўкавінкамі, часам змацоўваюць шаўкавінкамі 2 суседніх ліста і, знаходзячыся паміж імі, скелетуюць сценкі прытулку. Харчуюцца лісцем, бутонамі і кветкамі травяністых раслін з сямействаў парасонавых, казяльцовых і бабовых, а таксама лісцем букавых і бярозавых.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Glanycus coendersi

Пераважна трапічнае сямейства, якое налічвае па розных ацэнках ад 700 да 1000 відаў. У Палеарктыцы прадстаўлена адзінкавымі відамі. Большасць відаў жыве ў Азіі. У Расіі сустракаецца 8 відаў родаў Thyris, Striglina, Rhodoneura, Sericophora, Pyrinioides.

Падсямействы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Niels P. Kristensen: Lepidoptera, moths and butterflies. In: Maximilian Fischer (Hrsg.): Handbook of Zoology. 1. Auflage. Band 4 — Arthropoda: Insecta, Teilband 35, de Gruyter, Berlin, New York 1998, ISBN 3-11-015704-7.
  • Malcolm J. Scoble: The Lepidoptera: Form, Function and Diversity. Oxford University Press, Oxford 1995, ISBN 0-19-854952-0.
  • Günter Ebert: Die Schmetterlinge Baden-Württembergs. Band 3. Nachtfalter I. Wurzelbohrer (Hepialidae), Holzbohrer (Cossidae), Widderchen (Zygaenidae), Schneckenspinner (Limacodidae), Sackträger (Psychidae), Fensterfleckchen (Thyrididae). 1. Auflage. Ulmer, Stuttgart (Hohenheim) 1994, ISBN 3-8001-3472-1.