Wiadomości Grodzieńskie

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Wiadomości Grodzieńskie (1792))
Wiadomości Grodzieńskie
Арыгінальная
назва
польск.: Wiadomości Grodzieńskie
Тып газета
Выдавец Гродзенская каралеўская друкарня
Заснавана лістапад 1792
Спыненне публікацый снежань 1792
Палітычная прыналежнасць Таргавіцкая канфедэрацыя
Мова польская

Wiadomości Grodzieńskie («Вядомосьці Гродзеньске», літ. «Гродзенскія навіны») — газета, другое пасля «Газэты Гродзеньскай» перыядычнае выданне на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Выдавалася ў лістападзе-снежні 1792 ў Гродне на польскай мове.

Газета з'яўлялася органам Таргавіцкай канфедэрацыі. Выходзіла 2 разы на тыдзень (серада, нядзеля), кожны нумар меў дадатак. Друкавалася ў Гродзенскай друкарні.

Выданне змяшчала пераважна мясцовую інфармацыю, якая ішла з рэгіёна Гродна і датычыла дзейнасці канфедэрацыі таргавічан. Друкаваліся таксама ўніверсалы і распараджэнні, рэкамендацыі, ухваленыя на пасяджэннях Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ.

Збераглося некалькі нумароў газеты і дадаткаў да яе, яны захоўваюцца ў зборах Бібліятэкі Інстытута літаратурных даследаванняў Польскай АН у Варшаве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]