Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі
Арцём Вярыга-Дарэўскі | |
---|---|
польск.: Artemiusz Weryho-Dorewski | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 (16) лістапада 1816 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1884 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, перакладчык, паэт, іміджмейкер |
Кірунак | лірыка |
Мова твораў | беларуская і польская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Арцём Вяры́га-Дарэ́ўскі (4 (23) лістапада 1816, в. Кублічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская Імперыя — 1884, Сібір, Расійская Імперыя) — беларускі паэт, драматург, публіцыст і даследчык фальклору, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры[1].
Карыстаўся псеўданімамі і крыптанімамі Artemiusz, A.W., Białoruska Duda, D…a B., D-da B..
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Быў хрышчоны ў каталіцтва.
Бацька яго быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах. Маці памерла пасля родаў. Дзяцінства Арцёма Вярыгі-Дарэўскага прайшло ў фальварку Людвінава непадалёк ад Дзісны. Пасля заканчэння Забельскай гімназіі (мяст. Валынцы, цяпер Верхнядзвінскі раён) служыў у Віцебскай часовай камісіі для рэвізіі дзейнасці ў 1836—1844 гг. Віцебскага губернскага дваранскага дэпутацкага сходу. У сярэдзіне 1840-х гг. набыў фальварак Стайкі паблізу Віцебска, ажаніўся. Служыў у розных установах Віцебска. У 1852 г. атрымаў чын калежскага асэсара.
У 1861—1862 гг. браў удзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску, за што стаў аб'ектам пільнага нагляду жандараў. У 1863 г. адзін з кіраўнікоў узброенага выступлення на Віцебшчыне. Арыштаваны 6 мая 1863 г., амаль два гады правёў пад следствам у віцебскай турме. Першапачаткова асуджаны на пажыццёвую катаргу, замененую 8 гадамі катаржных работ. У 1865 г. сасланы ва Усходнюю Сібір (саляварны завод ва Усоллі). З 1868 г. знаходзіўся на пасяленні ў Іркуцку. Памёр у Сібіры[1]. Месца пахавання невядомае[2].
Культурная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Арцём Вярыга-Дарэўскі шмат сіл і часу аддаваў культурна-асветніцкай дзейнасці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатр, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я гг. арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Збіраў беларускі фальклор. Пасылаў допісы ў газету «Kurier Wileński» («Виленский вестник») (Вільня), «Słowo» (Пецярбург), часопіс «Ruch muzyczny» (Варшава).
Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульго» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў-чачэнцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод»[1][3]. Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы не знойдзены[1]. Пры жыцці ў 1858 г. выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка» пад псеўданімам «Białoruska Duda» (г.зн. «Беларуская Дуда»). Грамадскі рэзананс мела паездка Арцёма Вярыга-Дарэўскага ў 1858 г. у Вільню, дзе ён сустрэўся з віднымі прадстаўнікамі культуры.
Тады ж быў запачаткаваны знакаміты «Альбом Вярыгі-Дарэўскага» (1858—1863), які стаў своеасаблівым літаратурна-грамадскім альманахам, дзе між іншымі свае запісы пакінулі Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі, Адам Ганоры Кіркор, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі, Ялегі Пранціш Вуль[1]. Арцём Вярыга-Дарэўскі стаў аўтарам вершаванай імправізацыі «Літоўцам, якія запісаліся ў мой Альбом на памяць» (дайшла копія)[1].
23 красавіка 1859 г. Ялегі Пранціш Вуль (Францішак Карафа-Карыбут) зрабіў запіс свайго беларускамоўнага верша «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» у альбоме Дарэўскага, называючы Арцёма Вярыгу-Дарэўскага як песняра па народнай традыцыі «дударом»[4]:
Што табе, дудар, прыспела |
Выказанае ў навуковай літаратуры меркаванне, што Арцём Вярыга-Дарэўскі аўтар паэмы «Тарас на Парнасе», не пацверджана даследаваннямі[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Gawędka o Swojaku przez Białoruską Dudę. Mohylew; Wilno, 1858.
- Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988.
- Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. / уклад. Г. В. Кіселёў. — 2-е выд. — Мн., 2003. — С. 214—293.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Верига-Даревский Артём Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
- ↑ Брэская — Гарэцкі – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 3 жніўня 2024.
- ↑ Вярыга-Дарэўскі Арцём(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2014. Праверана 7 снежня 2013.
- ↑ 'Ліс, А. Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 14.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васілеўскі Д. Арцём Ігнатавіч Вярыга-Дарэўскі і яго літаратурна-грамадская чыннасць // Полымя. 1929, № 6;
- Борковский С. А., Мальдис А. И. Поэтическое наследие Артемия Вериги-Даревского // Советское славяноведение. 1971, № 2;
- Кісялёў Г. Арцём Вярыга-Дарэўскі // Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971;
- БП, т. 2;
- ЭГБ, т. 2;
- АЗБ;
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Ліс, А. Беларуская ідэя ў кантэксце адраджэння славян. 20-90-я гады XIX стагоддзя / А. Ліс // Цяжкая дарога свабоды: артыкулы, эцюды, партрэты / А. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 3—27.
- Цвірка К. Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816—1884) / К. Цвірка // Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў XIX ст. — Мн., 2004. — С. 286.
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі ў Вікіцытатніку | |
Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі ў Вікікрыніцах | |
Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі на Вікісховішчы |
- Цытаты і афарызмы Арцёма Вярыга-Дарэўскага
- Вярыга-Дарэўскі Арцём Ігнатавіч(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 16 лістапада
- Нарадзіліся ў 1816 годзе
- Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
- Памерлі ў 1884 годзе
- Памерлі ў Іркуцку
- Выпускнікі Забельскага дамініканскага калегіума
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Паэты Беларусі
- Драматургі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі Беларусі
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Фалькларысты Беларусі
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Нарадзіліся ва Ушацкім раёне