Перайсці да зместу

Ёзаф Ленарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёзаф Ленарт
славацк.: Jozef Lenárt
Сцяг в. а. прэзідэнта Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
22 — 30 сакавіка 1968
Папярэднік Антанін Новатны
Пераемнік Людвік Свобада
Сцяг Старшыня Урада Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі
22 верасня 1963 — 4 красавіка 1968
Прэзідэнт Антанін Новатны
ён сам (в. а.)
Людвік Свобада
Папярэднік Вільям Шыракі
Пераемнік Олдржых Чэрнік
Прэзідэнт Славацкага Савета
31 кастрычніка 1962 — 20 верасня 1963
Папярэднік Міхал Сабальчык (в. а.)
Пераемнік Міхаіл Худзік

Нараджэнне 3 красавіка 1923(1923-04-03)
Смерць 11 лютага 2004(2004-02-11) (80 гадоў)
Партыя Камуністычная партыя Чэхаславакіі
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа
Род войскаў Чэхаславацкая армія ў выгнанні[d][4][5]
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёзаф Ле́нарт (славацк.: Jozef Lenárt; 3 красавіка 1923, Ліптаўска-Порубка, Ліптаўскі-Мікулаш, Жылінскі край — 11 лютага 2004, Прага) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч славацкага паходжання, прэм'ер-міністр Чэхаславакіі (1963—1968).

Пасля заканчэння школы працаваў на заводзе вытворцы абутку Baťa у Свіце. З 1943 года — член Кампартыі Славакіі. Прыняў удзел у Славацкім нацыянальным паўстанні. Быў сакратаром партыйных ячэек у Попрадзе і ўжо ў 1947 годзе быў упершыню абраны ў ЦК КПС. У 19511953 гадах быў намеснікам міністра лёгкай прамысловасці Чэхаславакіі. У 1956 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу КПСС у Маскве. З 1960 года — член Прэзідыума ЦК КПС.

З 20 верасня 1963 па 8 красавіка 1968 быў прэм’ер-міністрам Чэхаславакіі, з 22 па 30 сакавіка 1968 года таксама выконваў абавязкі прэзідэнта. Незадоўга да савецкага ўварвання Ленарт разам з іншымі кіраўнікамі Чэхаславакіі вёў перамовы ў савецкім пасольстве, сутнасць якіх невядомая. Паводле слоў самага Ленарта, ідэя стварэння новага рабоча-сялянскага ўрада зыходзіла ад савецкага пасла Сцяпана Чарвоненкі[6].

У сакавіку 1981 года быў выбраны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Славакіі. Падчас Аксамітныя рэвалюцыі чэхаславацкая апазіцыя патрабавала яго адстаўкі разам з шэрагам іншых функцыянераў. Увечар 26 лістапада 1989 года ён быў выведзены са складу ЦК КПЧ і вызвалены ад усіх пасад[7]. Пасля распаду Чэхаславакіі застаўся жыць у Чэхіі[8]. У 1990 годзе — выключаны з шэрагаў КПЧ.

У 2001 годзе разам з Мілашам Якешам быў прыцягнуты да суда ў Чэхіі па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе[9], але ў 2002 годзе прызнаны невінаватым[8].

Зноскі

  1. Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
  5. Databáze příslušníků čs. vojenských jednotek v zahraničí za 2. sv. války Праверана 25 снежня 2022.
  6. Обвинение — измена Родине. Приговор — оправдать, Радыё Прага (27.06.2003)
  7. Чехия и Словакия в XX веке. — М.: Наука, 2005. — С. 287
  8. а б Якеш и Ленарт признаны невиновными, Радыё Прага (24.09.2002)
  9. Милош Якеш и Йозеф Ленарт обвиняются в измене Родине, Радыё Прага (20.12.2001)