Перайсці да зместу

Іван Іванавіч Сачанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Сачанка
Дата нараджэння 11 жніўня 1938(1938-08-11) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1983) і кандыдат філалагічных навук (1972)
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Іван Іванавіч Сачанка (нар. 11 жніўня 1938, в. Вялікі Бор, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі гісторык, журналіст. Доктар гістарычных навук (1983), кандыдат філалагічных навук (1972), прафесар (1984). Брат Барыса Іванавіча Сачанкі (1936—1995), пісьменніка.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Журналістыка», 1965).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1970, Інстытут журналістыкі, кафедра замежнай журналістыкіт і літаратуры, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: айчынная і замежная гісторыя; тэорыя і практыка прэсы.

  • Прэмія Саюза журналістаў СССР (1980);
  • Нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998);
  • Званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў» (1998);
  • Юбілейныя медалі ў гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.

Зноскі

  • Кузьма Чорный — журналист, публицист : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 10.678 / И. И. Саченко. — Минск, 1970.
  • Гісторыя беларускай журналістыкі / Р. В. Булацкі, І. І. Сачанка, С. В. Говін. — Мінск, 1979.
  • Сачанка Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 219. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Саченко Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 576—577.
  • Сачанка Іван Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 4. — С. 662.
  • Сачанка Іван Іванавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 248.