Іван Мікалаевіч Банаў
Іван Мікалаевіч Банаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1982 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя |
Гады службы | 1935—1977 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Польскі паход РСЧА Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Мікалаевіч Банаў (16 (29) жніўня 1916, с. Тацынская — 9 лютага 1982) — савецкі разведчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі, камандзір партызанскага злучэння. Герой Савецкага Саюза (4.2.1944)[1], генерал-маёр (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 жніўня (16 жніўня па старым стылі) 1916 года ў сялянскай сям’і.
У Савецкай Арміі з 1935-га. Сябра кампартыі з 1939-га.
Скончыў два курсы сельгастэхнікума, Арджанікідзаўскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1938), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1949)[1]. Сакратар камсамольской арганізацыі калгаса.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941-га[1]. Са жніўня 1942-га выконваў заданні ў тыле ворага. Арганізоўваў дыверсійна-выведвальную працу ў Баранавіцкай, Пінскай і Брэсцкай абласцях, падрыхтаваў 3 групы разведчыкаў[1]. Стварыў некалькі партызанскіх атрадаў, якія аб’ядналіся ў буйное злучэнне. Партызаны, дзейнічаючы пад кіраўніцтвам маёра Банава, у 1942—1943 гадах разграмілі шэраг варожых гарнізонаў на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, здзейснілі сотні крушэнняў воінскіх эшалонаў суперніка, узарвалі каля двух дзесяткаў чыгуначных мастоў, сабралі нямала каштоўных звестак.
Са студзеня 1944 года дапамагаў польскім партызанам у барацьбе з гітлераўцамі[1].
З 1949 года праходзіў службу ў органах савецкай ваеннай разведкі да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе.
Памёр 9 лютага 1982 года ў Маскве. Пахаваны на Хімкінскіх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Два ордэна Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Медалі, у тым ліку:
- Замежныя ордэны
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Люди легенд. Выпуск 1. — М., 1965.
- Они прославили Родину. Книга 2. — Ростов-на-Дону, 1975.
- Советская Военная Энциклопедия. — М.: Воениздат, 1990.
- Черный И. Н. Данные достоверны. — М.: Воениздат, 1968. — 320 с. — 100000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Іван Мікалаевіч Банаў на сайце «Героі краіны» (Праверана 25 мая 2010)
- ГЕРОИ СОВЕТСКОГО СОЮЗА — УРОЖЕНЦЫ ДОНА Архівавана 28 студзеня 2012. (руск.)
- Банов Иван (руск.) // Спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Вобласці Войска Данскога
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскве
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Разведчыкі СССР
- Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці