Перайсці да зместу

Іван Нячай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Нячай
Род Q30963922?
Жонка Алена Хмяльніцкая[d]
Веравызнанне праваслаўе

Іва́н Няча́й (? — пасля 1669) — палкоўнік казацкага запарожскага войска на Беларусі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667. Паходзіў са шляхецкай праваслаўнай сям’і з Кіеўскага ваяводства.

Паходзіў з Мсціслаўскага ваяводства. У 1649 у Брацлаўскім палку, якім камандаваў яго брат Д. Нячай. У 1650—1654 гг. Іван Нячай — казацкі прадстаўнік пры двары крымскага хана. У 1650 годзе ажаніўся з дачкой Багдана Хмяльніцкага Сцепанідай.

У 1655 быў дасланы да войска І. Залатарэнкі, удзельнічаў у аблозе Старога Быхава. Пасля смерці Залатарэнкі, страціўшы надзею на поспех, казакі адышлі на Украіну, пакінуўшы на Беларусі частку войска на чале з Нячаем.

29 студзеня 1656 года Хмяльніцкі прызначыў Івана Нячая «палкоўнікам беларускім». У 1657 Нячай узяў Стары Быхаў. Тэрыторая паміж Бярэзінай ды Сожам была амаль цалкм пад кантролем казакоў. Мясцовае насельніцтва падтрымлівала казакоў у надзеі займець казацкія правы і прывілеі. Аднак рускія ўлады спадзяваліся самі кантраляваць гэтыя землі. Гэта быў стратэгічны рэгіён каб нанесці ўдар у напрамку Кіева ды углуб княства. Таму прысутнасць моцнай сілы была вельмі нязручнай для Крэмля і тыя рабілі ўсё каб перашкодзіць казацкаму палкоўніку. Цар Аляксей запатрабаваў каб Нячай вывеў усіх сваіх казакоў з гэтых тэрыторый, але гэты запыт быў цалкам праігнараваны, бо Масква ў гэты час вяла цяжкую вайну з Швецыяй.

У 1658 ён адкрыта перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. Нячай падтрымаў Гадзяцкую дамову і быў амніставаны каралём, а так сама за падтрымку быў назначаны бабруйскім старастам. У гэты час так сама назіраўся актыўны пераход да Нячая шляхты якая першапачаткова падтрымлівала рускага цара. Да канца 1658 года ён кантраляваў амаль усю ўсходнюю частку Вялікага княства. Аднак адсочвалася адсутнасць падтрымкі ад ліцвінскага войска ды гетмана Івана Выгоўскага супраць рускага войска.

У снежні 1658 пацярпеў паражэнне ад расійскіх войск каля в. Благавічы Мазырскага павета, 11 сакавіка 1659 — каля Мсціслава.

Пасля ўзяцця рускімі войскамі Старога Быхава (4 снежня 1659) трапіў у палон і адпраўлены ў Маскву. 6 кастрычніка 1660 года быў сасланы ў Табольск.

Вярнуўшыся са ссылкі, Іван Нячай у 1669 неаднаразова ездзіў на Украіну да гетмана Дарашэнкі ў якасці палкоўніка літоўскага казацкага палка. Далейшы лёс невядомы.