Перайсці да зместу

Іказненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іказненскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Браслаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Іказнь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 3 ліпеня 1970

Іка́зненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Іказнь.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цяцеркаўскага сельсавета, у склад Слабодкаўскага сельсавета пералічаны вёскі Бары, Дзянісаўка, Забор’е, Ксенжаполле, Родзеўшчына, Сутуроўшчына і Цілеўцы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Ёдскага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна перададзены 18 населеных пунктаў (Аляксандрынава, Анопаль, Астанава, Атраднае, Біейкі, Вуглы, Густаты, Дзірнічы, Маёраўцы, Пажаддзе, Рафалова, Рожава, Рудабісць, Рысевічы, Рэпішча, Солакаўшчына, Шыш-Навалока і Яйсаўка)[2]. 3 ліпеня 1970 года сельсавет перайменаваны ў Цяцеркаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Цяцеркі[3].

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.