Перайсці да зместу

Слабодкаўскі сельсавет (Браслаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слабодкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 59 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Слабодка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 975
Слабодкаўскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 2

Слабо́дкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Слабодка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Княжынскага сельсавета, у склад сельсавета з Іказненскага сельсавета пералічаны вёскі Бары, Дзянісаўка, Забор’е, Ксенжаполле, Родзеўшчына, Сутуроўшчына і Цілеўцы[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны вёска Загоршчына (злілася з вёскай Рацюнкі), Караліно (злілася з вёскай Рубеж), Ксенжаполле (злілася з вёскай Цілеўцы), хутары Казарына, Падвышанкі і Шакалеўшчына[2], 26 сакавіка 1973 года — вёска Заазёрцы і хутар Надзея[3], у 1987 годзе — вёскі Лазовікі, Яцкаўшчына, хутары Канцынова, Плінтоўка і Татараўшчына[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Слабодкаўскага сельсавета 77 населеных пунктаў[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2425 чалавек[6], з іх 67,8 % — беларусы, 21,0 % — палякі, 9,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1975 чалавек[8].

Зноскі

  1. ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага і 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 41. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2023. Праверана 12 снежня 2023.
  7. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2024. Праверана 12 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.