Імператарскі ваенна-паветраны флот Расійскай імперыі
Імператарскі ваенна-паветраны флот Расійскай імперыі | |
---|---|
![]() ![]() | |
Гады існавання | 1912 — 1917 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | начальніка кіравання |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Расійскай імперыі |
Тып | Ваенна-паветраныя сілы |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a3/Sikorsky_Russky_Vityaz_%28Le_Grand%29.jpg/220px-Sikorsky_Russky_Vityaz_%28Le_Grand%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/83/Bulla_Vityaz.jpg/220px-Bulla_Vityaz.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/Nesterov_Albatros.jpg/220px-Nesterov_Albatros.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/Tallinn_asv2022-04_img77_Seaplane_Harbour.jpg/220px-Tallinn_asv2022-04_img77_Seaplane_Harbour.jpg)
Імператарскі ваенна-паветраны флот — ваенна-паветраныя сілы Расійскай імперыі, якія існавалі ў 1910—1917 гадах.
Нягледзячы на сваю кароткую гісторыю, імператарскі Ваенна-паветраны флот хутка стаў адным з лепшых паветраных флатоў свету і згуляў значную ролю ў развіцці рускай і сусветнай авіяцыі. У 1904 годзе Жукоўскі стварыў першы аэрадынамічны інстытут у Кашыне пад Масквой.
1905—1912 гады былі перыядам рэформ у рускай арміі, якія праводзіліся пасля паражэння Расіі ў руска-японскай вайне, што выявіла сур'ёзныя недахопы ў цэнтральным кіраванні, арганізацыі, сістэме камплектавання, баявой падрыхтоўцы і тэхнічным абсталяванні арміі. У 1910 годзе, у другі перыяд Ваенных рэформ (1909—1912) быў створаны Імператарскі ваенна-паветраны флот.
У 1910 г. расійская армія закупіла першыя французскія самалёты. Былі заснаваныя дзве лётныя школы — у Гатчыне і Севастопалі, якія пачалі падрыхтоўку пілотаў. Адным з першых кіраўнікоў рускай авіяцыі быў вялікі князь Аляксандр Міхайлавіч, які стаў ініцыятарам стварэння афіцэрскай авіяцыйнай школы пад Севастопалем, а пасля шэфам Імператарскага ВПФ.
Рускі ВПФ падзяляўся на авіяатрады па 6-10 самалётаў, якія аб'ядноўваліся ў авіягрупы. Усяго было некалькі такіх авіягруп.
У 1913 г. Сікорскі пабудаваў першы чатырохрухавіковы біплан Рускі віцязь і свой знакаміты бамбардзіроўшчык Ілля Мурамец. У Пецярбургу здзейсніў першы палёт першы ў свеце 4-маторны самалёт «Рускі Віцязь» (агульная маса каля 5 000 кг), пабудаваны на Руска-Балтыйскім заводзе па праекце авіяканструктара І. І. Сікорскага. На яго базе неўзабаве быў створаны больш дасканалы паветраны гігант «Ілля Муромец», які выкарыстоўваўся падчас першай сусветнай вайны.
У 1914 г. рускія авіятары здзейснілі першыя арктычныя палёты ў пошуках зніклай экспедыцыі Георгія Сядова. На момант пачатку першай сусветнай вайны Расія мела самы вялікі паветраны флот у свеце (263 самалёта). Спачатку самалёты выкарыстоўваліся толькі для выведкі і карэктыроўкі артылерыйскага агню, але хутка пачаліся першыя паветраныя баі. Да кастрычніка 1917 года Расія мела 700 самалётаў, значна саступаючы па гэтым паказчыку іншым ваюючым краінам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Nesterov_taran.jpg/220px-Nesterov_taran.jpg)
Легендарны пілот Пётр Несцераў здзейсніў першы паветраны таран. У канцы 1916 года Сікорскі пабудаваў унікальны чатырохрухавіковы бамбардыроўшчык-біплан «Аляксандр Неўскі», але ён не быў запушчаны ў серыйную вытворчасць з-за падзей, якія адбыліся до і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, і эміграцыі Сікорскага ў ЗША у 1919 годзе.
Ангары гідрапланаў Імператарскага ваенна-паветранага флоту ў Рэвельскай гавані (зараз Талін) былі першым такім будынкам у свеце.
Гісторыя імператарскага ваенна-паветранага флоту скончылася ў 1917 годзе, калі рэвалюцыя прывяла да развалу войска і авіяцыйнай прамысловасці. Большасць першых рускіх пілотаў загінулі ў грамадзянскай вайне або эмігравалі з Расіі.