Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны
Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны | |
---|---|
укр.: Інтернаціональний легіон територіальної оборони України | |
| |
Гады існавання | 27 лютага 2022 — цяперашні час |
Краіна | Украіна |
Падпарадкаванне | Узброеныя Сілы Украіны |
Уваходзіць у | Тэрытарыяльная абарона Украіны |
Тып | Сухапутныя войскі |
Складаецца з |
Беларускі полк «Пагоня» Грузінскі нацыянальны легіён Легіён «Свабода Расіі» Канадска-ўкраінскі батальён Нарманская брыгада |
Колькасць | больш за 20 000 чалавек |
Удзел у | |
Сайт | ildu.com.ua |
Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны (укр.: Інтернаціональний легіон територіальної оборони України) — добраахвотніцкае воінскае фарміраванне, створанае ўрадам Украіны загадам Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага 27 лютага 2022 года для адбіцця расійскага ўварвання[1]. Адзін з некалькіх украінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў, сфармаваных з 2014 года. У легіён прыцягваюць замежных добраахвотнікаў. Замежныя добраахвотнікі таксама прыцягваюцца праз прыватныя ваенныя кампаніі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Загадам Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага фарміраванне створана для далучэння да абароны Украіны ад расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, што было абвешчана ў заяве міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы 27 лютага 2022 года каля 11:00 (UTC+3). Дзмітрый Кулеба таксама змясціў пост пра стварэнне легіёна ў сацыяльнай сетцы «Twitter», дзе запрасіў падаваць заяўкі, заявіў, што «разам мы перамаглі Гітлера, пераможам і Пуціна»[2].
Тыя, хто хоча далучыцца да легіёна могуць звярнуцца да аташэ па абароне пасольства Украіны ў сваёй краіне[3]. Намаганні па стварэнні Міжнароднага легіёну тэрытарыяльнай абароны Украіны нагадваюць намаганні Кіева падчас і пасля баёў на Данбасе ў 2014 годзе па наборы замежных добраахвотніцкіх батальёнаў.
3 сакавіка 2022 года афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Ігар Канашэнкаў папярэдзіў, што калі якія-небудзь замежныя вайскоўцы будуць затрыманы пад камандаваннем Украіны, да іх не будуць ставіцца гуманна і ім не будзе нададзены статус ваеннапалонных[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Americans, Canadians answer Ukraine call for foreign fighters (англ.). Reuters (1 сакавіка 2022). Праверана 5 сакавіка 2022.
- ↑ Anglesey, Anders. Ukraine Creates Foreign Legion as Volunteers From Abroad Join the Fight (англ.). Newsweek (27 лютага 2022). Праверана 5 сакавіка 2022.
- ↑ Anglesey, Anders. The International Legion for the Territorial Defense of Ukraine was created (англ.). VisitUkraine.Today (27 лютага 2022). Праверана 5 сакавіка 2022.
- ↑ Lemon, Jason. Russia Vows Prosecution of Foreign Fighters After 16K Join Ukraine (англ.). Newsweek (3 сакавіка 2022). Праверана 5 сакавіка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны
- ukrforeignlegion.com Архівавана 6 сакавіка 2022.
- fightforua.org Архівавана 8 сакавіка 2022.
- «Want to go fight for Ukraine? Here’s what to do.»