Перайсці да зместу

Іосіф Станеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Станеўскі
Іосіф Станеўскі
Герб
тытулярны біскуп
29 лістапада 2013 — 14 верасня 2021
Дыяцэзія Табаікара
дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі[d]
29 лістапада 2013 — 14 верасня 2021
Дыяцэзія Гродзенская дыяцэзія
3-і Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі[d]
з 14 верасня 2021
Папярэднік Тадэвуш Кандрусевіч

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 4 красавіка 1969(1969-04-04) (55 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 17 чэрвеня 1995
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іосіф (Юзаф) Станеўскі (нар. 4 красавіка 1969, в. Занявічы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі іерарх, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі (2013—2021). Арцыбіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (з 2021).

Пасля вайсковай службы і працоўнага досведу паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1990). Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 17 чэрвеня 1995 года; прэсвітар Гродзенскай дыяцэзіі. У тым жа годзе быў прызначаны вікарыем парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску. Пасля крыху больш чым гадавой душпастырскай паслугі быў скіраваны ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята кананічнага права. У 1999 годзе прызначаны выкладчыкам і прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З 2000 года з’яўляецца суддзёй, а з 2005 года — віцэ-афіцыялам Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне. З 2004 года выкладае кананічнае права ў Катэхетычным інстытуце ў Гродне.

23 червеня 2005 года прызначаны рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З’яўляецца членам Біскупскай рады і Калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. У 2007—2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 года з’яўляецца каардынатарам душпастырства пакліканняў. У 2012 года быў прызначаны капеланам Яго Святасці.[1] 29 лістапада 2013 прызначаны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

14 верасня 2021 года Папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім[2]. Цырымонія яго кананічнага ўступлення на пасаду арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася ў кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску 23 кастрычніка 2021 года.

Зноскі