Іспанскі ваенны саюз
Іспанскі ваенны саюз, ІВС (ісп.: Unión Militar Española, UME) — паўлегальнае аб’яднанне кансерватыўна настроеных афіцэраў УС Іспанскай Рэспублікі. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі большасць членаў арганізацыі далучыліся да нацыяналістычных сіл.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]ІВС быў заснаваны ў канцы 1933 года палкоўнікам Эміліа Радрыгесам Тардучы[1]. Тардучы, які быў прыхільнікам рэжыму Мігеля Прыма дэ Рыверы, аднадумцы палічылі занадта радыкальным, таму хутка яго замяніў капітан Барталамэ Барба Эрнандэс[2]. У кіраўніцтва арганізацыі ўвайшлі таксама Рыкарда Рада Пераль, Валянцін Галарса Марантэ, Луіс Арэдонда Акунья, Рафаэль Санчэс Сакрыстан і Гумерсінда дэ ла Гандара Марэла[3].
З 1935 года саюз узначальваў генерал Хасэ Санхурха, а пазней — Франсіска Франка і Мануэль Годэд.
Мэты
[правіць | правіць зыходнік]Сваёй мэтай ІВС паставіў «выратаванне Іспаніі», гэта значыць змену ўлады ў краіне шляхам ваеннага перавароту. Меркавалася зрынуць левы ўрад і ўсталяваць ваенную дыктатуру на чале з кансерватыўным афіцэрствам[4] альбо аднавіць манархію[5].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Да арганізацыі далучыліся манархісты, фалангісты і фашысты[5].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Група стварыла мноства ячэек у розных воінскіх падраздзяленнях, хоць яе ўплыў быў некалькі абмежаваным, паколькі да аб’яднання далучыліся толькі маладыя афіцэры нізкага рангу[2]. У лютым 1936 года, калі сталі вядомы вынікі парламенцкіх выбараў, арганізацыя паспрабавала сарваць перадачу ўлады левай кааліцыі «Народны фронт»[4]. Вясной яна склала «чорныя спісы» вядучых праўрадавых афіцэраў. Напярэдадні ліпеньскага путчу ІВС займаўся забойствамі левых вайскоўцаў[6].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ranzato, Gabriele (2014). El gran miedo de 1936. Cómo España se precipitó en la Guerra Civil [La grande paura del 1936: Come la Spagna precipitò nella Guerra Civile]. Madrid: La Esfera de los Libros. ISBN 978-84-9060-022-1.
- Stanley G. Payne, Falange: A History of Spanish Fascism, 1961.
- Paul Preston, The Politics of Revenge: Fascism and the Military in Twentieth-Century Spain, 1995.
- Шубин А. В. Великая испанская революция. — М.:URSS, Книжный дом «Либроком», 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Busquets, Julio (1989). "Conservadurismo, republicanismo y antirrepublicanismo en las Fuerzas Armadas". Anales de Historia Contemporánea. 7. Murcia: Universidad de Murcia: 73–91. ISSN 0212-6559. Архівавана з арыгінала 4 кастрычніка 2022. Праверана 30 верасня 2022.