Легіён «Кондар»
Выгляд
| Легіён «Кондар» | |
|---|---|
| ням.: Legion Condor | |
| | |
| Краіна | |
| Падпарадкаванне | Нацыяналістычная фракцыя (Іспанія) |
| Уваходзіць у | Люфтвафэ і Aviación Nacional[d] |
| Тып | воінскае фарміраванне |
| Удзел у | |
| Вядомыя камандзіры | Вольфрам фон Рыхтгофен |
Легіён «Кондар» (ням.: Legion Condor) — добраахвотніцкая германская ваенна-авіяцыйная часць, злучэнне ваеннай авіяцыі нацысцкай Германіі; падраздзяленне люфтвафэ (ням.: Luftwaffe), якое было адпраўлена для падтрымкі ў іспанскай грамадзянскай вайне нацыяналістаў Франсіска Франка. Легіён складаўся з чатырох эскадрылляў бамбардзіроўшчыкаў (12 бамбардзіроўшчыкаў у кожнай) і чатырох эскадрылляў знішчальнікаў. Таксама ў склад легіёна ўваходзілі атрады супрацьпаветранай і супрацьтанкавай абароны.
Колькасць германскага легіёну «Кондар» складала каля 5,5 тысячы вайскоўцаў[1].
Зноскі
- ↑ Испанская революция 1931—1939 // Большая Российская Энциклопедия / редколл., гл. ред. Ю. С. Осипов. т. 12. М., 2008. стр. 73—76.