Перайсці да зместу

Абарыгены

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прадстаўніца аднаго з карэнных народаў Філіпін. Востраў Панай

Абарыге́ны (лац.: aborigines — ад ab origines — ад пачатку), таксама тубыльцы — аўтахтоны, старажытнае насельніцтва, карэнныя жыхары якой-небудзь мясцовасці (у процівагу перасяленцам).

Прадстаўніца аднаго з карэнных народаў Еўропы, саамаў, — Айлі Кескітала, прэзідэнт Саамскага парламента Нарвегіі ў 2005—2007 гг.
Прадстаўніца аднаго з карэнных народаў Індыі, кхондаў

Паводле старажытнарымскага падання, абарыгенамі называлі самае старажытнае племя, якое жыло каля падножжа Апенінскіх гор. Ад назвы гэтага племя абарыгенамі сталі называць увогуле старажытнае насельніцтва, карэнных жыхароў якой-небудзь мясцовасці (у процівагу перасяленцам). Напрыклад, славяне — абарыгены Усходняй Еўропы.

Этнагенез беларусаў праходзіў на той тэрыторыі, дзе яны жывуць і цяпер, іх таксама можна лічыць абарыгенамі гэтай тэрыторыі[1].

Назва абарыгены адпавядае старажытнагрэчаскаму тэрміну «аўтахтоны».

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.