Абруцы
Абруцы | |||||
---|---|---|---|---|---|
італ.: Abruzzo | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Кіраўнік | Марка Марсіліа[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
563 м | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-65 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абру́цы (іт. Abruzzi) — вобласць у Італіі, адміністрацыйны цэнтр — г. Л’Акуіла. Насельніцтва складае 1280 тыс. чалавек (2008), г.з. каля 2,2 % ад насельніцтва краіны. Рэгіён займае 14-е месца па колькасці жыхароў.
Падзяляецца на правінцыі:
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэгіён Абруцы знаходзіцца ў сярэдняй частцы Апенінскага паўвострава, на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора, прыкладна за 100 км на ўсход ад Рыма. Плошча рэгіёна складае 10794 км² (13-е месца ў Італіі), дзве траціны тэрыторыі занята гарамі. Уэбярэжжа раўніннае, на захадзе — Абруцкія горы. Найвышэйшыя пункты Абруцы — Корна-Грандэ (Corno Grande) (2914 м) і Монтэ-Амара (Monte Amaro) (2795 м). Клімат і расліннасць міжземнаморскага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У старажытнасці Aprutium, быў заселяны італійскімі плямёнамі. У 304 да н.э. падпарадкаваны рымлянамі. У VII ст. тэрыторыя сённяшняга рэгіёна захоплена лангабардамі, яе паўночная частка склала аснову княства Спалета, а паўднёвая адышла да Княства Беневента. Каля IX ст. тэрыторыя стала называцца Абруцы. З XII ст. пад уладай нарманаў, у складзе Каралеўства Сіцылія. З 1282 г. у складзе Каралеўства Неапаля. З 1861 г. у складзе Аб’яднанага Італьянскага Каралеўства.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Вобласць аграрная. Галоўныя культуры: пшаніца, кукуруза, цукровыя буракі, бульба, на ўзбярэжжы — аліва, вінаград, цытрусавыя і інш. На горных пашах авечкагадоўля. Развіты цукровая, вінаробная, алейная, тытунёвая, хімічная, машынабудаўнічая, электронная прамамысловасць. Развіта рыбалоўства.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абруцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абруцы
- Хатняя старонка