Перайсці да зместу

Адам Людвіг Левенгаўпт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Людвіг Левенгаўпт
шведск.: Adam Ludvig Lewenhaupt
greve till Falkenstein
friherre till Reipoltzkirchen
Генерал-губернатар Лівоніі
1706 — 1709
Папярэднік Карл Густаф Фроліх
Пераемнік Генрык Ота Альбедыль

Нараджэнне 15 красавіка 1659(1659-04-15)
пад Капенгагенам, Данія
Смерць 12 лютага 1719(1719-02-12) (59 гадоў)
Масква, Расійская імперыя
Месца пахавання
Род Левенгаўпт
Імя пры нараджэнні шведск.: Adam Ludvig Lewenhaupt[1]
Бацька Ludvig Wierich Lewenhaupt[d][1]
Маці Gräfin Charlotte Susanna von Hohenlohe[d][1]
Жонка Brita Dorotea Lewenhaupt[d][1]
Дзеці Fredrika Henrietta Albertina Anna Maria Lewenhaupt[d][1], Charlotta Susanna Maria Dorotea Lewenhaupt[d][1], Sidonia Juliana Lewenhaupt[d][1] і Catharina Sofia Lewenhaupt[d][1]
Адукацыя
Ваенная служба
Прыналежнасць  Швецыя
Род войскаў пяхота
Званне генерал
Бітвы Вялікая Паўночная вайна
- Бітва пад Салатамі
- Бітва пад Якабштатам
- Бітва пад Гемаўэртгофам
- Бітва пад Лясной
- Бітва пад Палтавай
- Капітуляцыя пад Перавалочнай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́дам Лю́двіг Ле́венгаўпт (шведск.: Adam Ludwig Lewenhaupt, 15 красавіка 1659, ваенны лагер пад Капенгагенам — 12 лютага 1719, Масква) — шведскі граф і генерал.

Адам Людвіг Левенгаўпт нарадзіўся ў 1659 годзе ў шведскім ваенным лагеры падчас аблогі Капенгагену. Яго бацькамі былі граф Людвіг Вірых Левенгаўпт і графіня Шарлота фон Гоэнлоэ. Жылі Левенгаўпты ў замку Шарлотэнбарг на рацэ Мутала. Ва ўзросце 9 гадоў ён асірацеў і быў выхаваны графам Перам Брагэ Малодшым. Вышэйшую адукацыю атрымаў спачатку ў Лундскім, пасля ва Упсальскім універсітэце, а ў 1682 у нямецкім Ростаку абараніў дысертацыю[2]. Спачатку ён збіраўся стаць дыпламатам, але ва ўзросце 25 гадоў зразумеў, што гэта не для яго, і быў прыняты ў армію Нільсам Більке[3].

Турэцкія войны

[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку ваеннай кар'еры Левенгаўпт узяў удзел (на баварскай службе) у вайне супраць Асманскай імперыі. Пасля гэтага ваяваў супраць Францыі ў вайне за Пфальцаўскую спадчыну, дзе даслужыўся да палкоўніка і вярнуўся ў Швецыю.

У 1689 ажаніўся са сваёй кузінай Брытай Даратэяй Левенгаўпт.

Вялікая Паўночная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Левенгаўпт быў рэкрутаваны Карлам XII адразу напачатку Вялікай Паўночнай вайны і неўзабаве прызначаны камандуючым інфлянцкім фронтам. 19 сакавіка 1703 ён разбіў рускіх пад Салатамі, а 26 ліпеня 1704 — пад Якабштатам. 16 ліпеня 1705 адбылася Бітва пад Гемаўэртгофам, у якой 7-тысячная армія Левенгаўпта разбіла 12-тысячную расійскую армію на чале з Шарамецевым. Аднак стратэгічнага значэння гэтая перамога не мела: ужо праз некалькі тыдняў Расія захапіла ўсю Курляндыю, і Левенгаўпт са сваім войскам быў вымушаны адступіць[4].

Расійскі паход

[правіць | правіць зыходнік]

У 1707 годзе Карл XII распачаў г.зв. Расійскі паход, першапачатковай мэтай якога была Масква. У 1708 кароль загадаў Левенгаўпту сабраць правіянту на 3 месяцы і рушыць з абозам і 12-тысячным корпусам да яго ў Магілёў. Пад канец чэрвеня 1708 Левенгаўпт з абозам выйшаў з Мітавы[5].

Але беларускія дарогі былі вельмі кепскімі, і абоз рушыў вельмі марудна. Левенгаўпт не ведаў дакладна, дзе ў дадзены момант знаходзіўся кароль, і толькі пад Магілёвам даведаўся, што паход на Маскву быў адменены. У спробе аб'яднацца з асноўнай арміяй, ён патрапіў на рускіх і вымушаны быў прыняць бой, у якім страціў абоз і частку свайго войска. Далучыцца да арміі караля яму і рэштам корпусу (5 000 чалавек) атрымалася толькі пад Старадубам[6]. Без правіянту шведская армія была вымушана цярпець голад, акрамя таго, наступіла вельмі халодная зіма.

На Украіне шведы, між іншым, узялі ў аблогу Вепрык, а ў красавіку 1709 распачалі аблогу Палтавы.

Бітва пад Палтавай

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля бітвы пад Лясной Карл XII ужо не давяраў Левенгаўпту камандаванне арміяй[7]. У бітве пад Палтавай паранены кароль прызначыў камандуючым фельдмаршала Рэншэльда, а Левенгаўпта паставіў на чале пяхоты. Левенгаўпт быў незадаволены рашэннем караля, бо бачыў сябе на чале ўсёй арміі, што парадзіла адкрытыя спрэчкі паміж ім і фельдмаршалам. У прыватнасці, Левенгаўпт рыхтаваў атаку на расійскі лагер, але Рэншэльд даў супрацьлеглы загад. Пасля паражэння пад Палтавай, Левенгаўпт з 16-тысячным войскам адступіў да Перавалочны, дзе быў вымушаны капітуляваць і, такім чынам, патрапіў у расійскі палон.

Карл XII спачатку вельмі паважаў генерала, але пасля няўдалага паходу з абозам і, асабліва, пасля Перавалочны, кароль канчаткова раззлаваўся на Левенгаўпта і ўжо ніколі не дараваў яму: ён нават нічога не зрабіў, каб паспрабаваць вызваліць яго з палону, у якім генерал і памёр 12 лютага 1719[8].

У Шведскай дзяржаўнай партрэтнай галерэі ў замку Грыпсгольм захоўваецца партрэт Адама Людвіга Левенгаўпта пэндзалю Давіда фон Крафта[9]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л Elgenstierna G. Adam Ludvig Lewenhaupt // Den introducerade svenska adelns ättartavlorStockholm: Norstedts förlag, 1928. — Т. 4. — С. 610–611. — 782 с.
  2. Konovaltjuk, P., Lyth, E., Vägen till Poltava. Slaget vid Lesnaja 1708, Svenskt militärhistoriskt biblioteks förlag, 2009, s.10
  3. Katastrofen vid Poltava — Karl XII:s ryska fälttåg 1707—1709. Historiska media. Lund. Sidan 87 — 88. eISBN 91-85377-70-8
  4. Liljegren, B., 2000. Karl XII: En Biografi. Historiska media. Lund. Sidan 395. eISBN 91-85377-14-7
  5. Liljegren, B., 2000. Karl XII: En Biografi. Historiska media. Lund. Sidan 155. eISBN 91-85377-14-7
  6. http://bengt_nilsson.tripod.com/Carolus/severien.htm
  7. Fryxell, Anders, Berättelser ur svenska historien. D. 22. — Stockholm, 1856. — s. 140.
  8. Konovaltjuk, P., Lyth, E., Vägen till Poltava. Slaget vid Lesnaja 1708, Svenskt militärhistoriskt biblioteks förlag, 2009, s.247
  9. Statens porträttsamling på Gripsholm, 1. Porträtt före 1809. Stockholm 1951, s. 144