Адам Плуг
Адам Плуг | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1823[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 1903[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Антон Пяткевіч[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык, паэт, журналіст, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская і польская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам Плуг, сапр.: Антоні Антонавіч Пяткевіч (23 кастрычніка 1823, в. Замосце, Слуцкі павет, цяпер у Слуцкім раёне — 2 лістапада 1903) — польскі і беларускі пісьменнік, публіцыст.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Слуцкую гімназію (1842), вучыўся ў Кіеўскім універсітэце (1845—1846). 3 1831 жыў у в. Жукаў-Барок над Нёманам на Стаўбцоўшчыне, дзе пасябраваў з У. Сыракомлем. Працаваў настаўнікам на Падоллі. У 1856 у Мінску сустракаўся з В. Дуніным-Марцінкевічам, С. Манюшкам. За ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях зняволены (1864-66, Кіеў). 3 1874 у Варшаве. Адзін з арганізатараў беларускага літаратурна-асветнага гуртка. У 1879-90 рэдактар часопіса «Kłosy» («Каласы») і аўтар шматлікіх матэрыялаў пра Беларусь у ім. У 1891—1903 галоўны рэдактар «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі», адначасова літаратурны кіраўнік часопіса «Wędrowiec» («Вандроўнік», 1894-99), уваходзіў у склад рэдакцыі газеты «Kurier Warszawski» («Варшаўскі веснік», 1899—1903).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у 1847. У 1849 напісаў на беларускай мове 4 апавяданні і адну легенду (захавалася апавяданні «Кручаная баба», апубл. ў 1918). Першы паэтычны зборнік «Родны загон» (1854) заснаваны на рэаліях беларускага жыцця. У зборніку «Каласы з роднай нівы» (1856) фальклорныя і хрысціянскія матывы. Рэалістычны паказ жыцця шляхты ў цэнтры сацыяльных раманаў «Дух і кроў» (1859), «Афіцыяліст» (1866-67) і інш.
Аўтар артыкулаў і нарысаў пра культурнае жыццё Беларусі («Некалькі ўражанняў з падарожжа на Літву», 1858; «Уладзіслаў Сыракомля», 1862; «Манюшка ў Мінску», 1896, і інш.), вершаваных прысвячэнняў В. Дуніну-Марцінкевічу і У. Сыракомлю. Адзін з першых пераклаў на польскую мову творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Г. Гейнэ, В. Гюго, А. С. Пушкіна, У. Шэкспіра. Творы Адама Плуга друкаваліся ў Мінску (у зборніку «Голас з Літвы», 1859). Сумесна з В. Каратынскім падрыхтаваў выданне «Выбранай паэзіі» У. Сыракомлі (т. 1-5, 1890).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Zupełny zbiór pism. Ser. 1—2. T. 1—6. Żytomierz; Wilno, 1862—63.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Кручаная баба // Спадчына. 1992. № 4.
- Да Станіслава Манюшкі. Жукаў Барок // Полымя. 1999. № 7.
На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі П. Бітэль, У. Мархель, К. Цвірка.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1052094147 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 8 сакавіка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Адам Плуг у Вікікрыніцах | |
Адам Плуг на Вікісховішчы |
- Мальдзіс А. Адам Плуг // Мальдзіс А. І. Падарожжа ў XIX ст. Мн., 1969.
- Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003.
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1823 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 2 лістапада
- Памерлі ў 1903 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Слуцкай гімназіі
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі Польшчы
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты Польшчы
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Паэты Беларусі
- Паэты Польшчы
- Перакладчыкі Польшчы