Прынцыпат: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|200px|left|Імператар [[Актавіян Аўгуст. Бронзавая скульптура з...'
 
др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Принципат
Радок 43: Радок 43:
[[pt:Principado romano]]
[[pt:Principado romano]]
[[ro:Principate]]
[[ro:Principate]]
[[ru:Принципат]]
[[sh:Principat]]
[[sh:Principat]]
[[sk:Principát]]
[[sk:Principát]]

Версія ад 12:30, 4 сакавіка 2012

Імператар Актавіян Аўгуст. Бронзавая скульптура з Геркуланума.

Прынцыпат (лац.: principatus, ад princeps — першы сенатар, сенатар, які адкрывае паседжанне) — умоўны тэрмін у гістарычнай літаратуры для абазначэння спецыфічнай формы манархіі, якая склалася ў Старажытным Рыме у перыяд ранняй імперыі (27 да н. э. — 284 н. э.) і сумяшчала манархічныя і рэспубліканскія рысы. Уладальнікі вышэйшай улады галоўным чынам называліся тытулам прынцэпс, гэтым падкрэсліваўся іх статус не манарха-самадзержца, а першага сярод роўных.

У гістарыяграфіі замацаваўся тытул «імператар», хоць асноўныя паўнамоцтвы глава дзяржавы меў як народны трыбун і прінцэпс.

Сістэма прынцыпату стала афармляцца пры Аўгусце, улада якога засноўвалася на злучэнні розных магістратур. Аўгуст і яго пераемнікі, быўшы прынцэпсамі сената, адначасова засяроджвалі ў сваіх руках вышэйшую грамадзянскую (пажыццёвы народны трыбун) і ваенную ўладу. Фармальна працягвала існаваць рэспубліканскі лад: сенат, каміцыі (народныя зборы), магістратуры (акрамя цэнзараў). Але гэтыя інстытуты страцілі ранейшае палітычнае значэнне, бо выбары ў іх і іх дзейнасць рэгуляваліся прынцэпсам. Рэальная ўлада была засяроджана ў руках прыцэпса-імператара і блізкіх да яго людзей, яго асабістай канцылярыі, штат якой бесперапынна рос, а сфера дзейнасці пашыралася.

Тэрміну «прынцыпат» у гістарычнай літаратуры адпавядае тэрмін «ранняя імперыя», які лічыцца больш дакладным. На змену прынцыпату прыйшоў дамінат, дзе манархічныя рысы бачныя значна больш выразна, а рэспубліканскія інстытуты большай часткай скасаваны, некаторыя рэарганізаваны ў манархічныя.

Литература

Гл. таксама