Лангабарды: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: eu:Lonbardiar
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат зьмяніў ro:Lombarzi на ro:Longobarzi
Радок 71: Радок 71:
[[pms:Longobard]]
[[pms:Longobard]]
[[pt:Lombardos]]
[[pt:Lombardos]]
[[ro:Lombarzi]]
[[ro:Longobarzi]]
[[ru:Лангобарды]]
[[ru:Лангобарды]]
[[scn:Longobbardi]]
[[scn:Longobbardi]]

Версія ад 11:31, 19 студзеня 2013

Лангабарды, ламбарды (ням.: Langobarden, літаральна - «даўгабародыя») — германскае племя. Паводле легенды, каб лангабарды здаваліся больш шматлікімі і каб запалохаць ворага, перад бітвай лангабардскія жанчыны завязвалі свае валасы пад падбародкам, становячыся падобнымі да барадатых мужчын.

Першапачаткова жылі на левым беразе ніжняй Эльбы (Бардэнгау), у V стагоддзі праніклі ў вобласць Дуная, дзе прынялі арыянскае хрысціянства, у 493 г. разбурылі дзяржаву герулаў, у 526 г. дзяржаву гепідаў і занялі Панонію.

У 568 годзе ўварваліся адтуль пад правадырствам Альбаіна ў Італію, заваявалі паўночную частку краіны (цяперашняя Ламбардыя) і заснавалі Лангобардскую дзяржаву са сталіцай у Павіі.

Лангабардскае права было кадыфікавана на лацінскай мове («Эдыкт», упершыню выдадзены ў 644 г., перагледжаны пазней). Пасля спынення дынастыі караля Аўтарыса (584-590 гг.) і дачкі баварскага князя Ліутпранда (713-44 гг.) Тэадэлінды зноў узрасла магутнасць лангабардаў. Папы, аднак, здолелі спыніць лангабардаў у Італіі і паспяхова перашкаджалі іх імкненню да аб'яднання дзяржавы пры дапамозе франкаў.

Жалезная карона, якой каранаваліся кіраўнікі лангабардаў.

Айстульф (740-56 гг.) не мог узяць Рым з-за ўмяшання франкскага караля Піпіна (754-755 гг.); яго пераемнік Дэзідэрый (756-74 гг.) здаўся ў 774 г. Карлу Вялікаму пасля сямімесячнай аблогі Павіі. Дзяржава лангабардаў была далучана да франкскай. Паданні лангабардаў захаваліся ў апавяданнях Паўла Дыякана. Яны таксама згаданыя ў «Залатой легендзе» (лац.: Legenda Aurea).

Далі назву італьянскай вобласці Ламбардыя.

Спасылкі

Шаблон:Italy-hist-stub Шаблон:Ethno-stub

Шаблон:Link FA