Дрысвята: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) шаблон |
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3917757 (translate me) |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
{{DEFAULTSORT:Дрысвята}} |
{{DEFAULTSORT:Дрысвята}} |
||
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]] |
||
[[be-x-old:Дрысьвята]] |
|||
[[lt:Drūkša]] |
|||
[[pl:Dryświata]] |
Версія ад 06:32, 9 сакавіка 2013
Дрысвята | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 44 км |
Басейн | 1 020 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 55°34′08″ пн. ш. 26°37′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дзісна |
• Каардынаты | 55°18′15″ пн. ш. 26°50′48″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзісна → Заходняя Дзвіна → Рыжскі заліў |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце |
Дрысвята, Друкша — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 44 км. Плошча вадазбору 1020 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокі
- Леваруч: Прорва.
Агульныя звесткі
Пачынаецца каля вёскі Грытуны (да пабудовы ГЭС Дружбы народаў ў 1953 годзе рака выцякала з возера Дрысвяты). Дзялянка былога рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкі і Вусце цяпер лічыцца прытокам Дрысвяты — Дрысвяткай. Высокая плынь ракі ў межах Браслаўскай грады, нізкая — на захадзе Полацкай нізіны, вусце каля вёскі Казяны. На вадазборы 139 азёраў, якія займаюць плошчу каля 125 км² (12 % вадазбору).
Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 200—250 м. Абалона перарывістая, яе пераважная шырыня 50 — 100 м. Рэчышча ўмерана звілістае, паміж вёскамі Кякшты (вусце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м. Цячэ праз азёры Доўгае, Верхняе (паміж імі ў 1961 годзе пабудавана ГЭС «Шлях да камунізму»[2]) і Богінскае. У вадазборы ракі Дрысвята, на беразе возера Дрысвяты (тэрыторыя Літвы) пабудаваная Ігналінская АЭС.
Зноскі
Крыніцы
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.