Прорва

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Прорва)
Jump to navigation Jump to search
Прорва
Характарыстыка
Даўжыня 12 км
Плошча басейна 716 км²
Басейн Заходняя Дзвіна
Басейн рэк Балтыйскае мора
Вадацёк
Выток Возера Дрысвяты
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Дрысвяты
 · Вышыня 141 м
 · Каардынаты 55°35′25,44″ пн. ш. 26°40′36,69″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дрысвята
 · Месцазнаходжанне 0,5 км ад вёскі Абалікшты
 · Каардынаты 55°29′45,23″ пн. ш. 26°43′02,53″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Браслаўскі
Прорва (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Про́рва — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дрысвята (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 716 км². Выцякае з возера Дрысвяты каля вёскі Дрысвяты, цячэ праз азёры Ставок і Аболе, вусце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Абалікшты. Рэчышча слабазвілістае. Паміж азёрамі Ставок і Аболе на рацэ ў 1953 годзе пабудавана міжкалгасная ГЭС «Дружба народаў» (выток ракі Дрысвята з возера Дрысвяты быў перагароджаны дамбай і ўвесь сцёк з басейна возера пайшоў на раку Прорва праз турбіны ГЭС).

У басейне ракі возера Пеліканы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Н. А. Дзісько [і інш.]. — Мн., 1994.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 40. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)