Пётр Пятровіч Казакевіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: '{{Вучоны |Імя = Пётр Пятровіч Казакевіч |Арыгінал імя = |Выява = |Шыр...' |
др added Category:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі using HotCat |
||
Радок 49: | Радок 49: | ||
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДАТУ]] |
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДАТУ]] |
||
[[Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі]] |
Версія ад 15:25, 10 жніўня 2014
Пётр Пятровіч Казакевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | вёска Рудск, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | механізацыя сельскай гаспадаркі |
Месца працы | Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт НАНБ, прафесар |
Альма-матар | БСГА |
Пётр Пятровіч Казакевіч (1 студзеня 1955, вёска Рудск, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1998(1999[1])), прафесар (2008), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009).
Біяграфія
Скончыў БСГА (1977). З 1978 па 2003 працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі: малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі механізацыі апрацоўкі, ўборкі і перапрацоўкі льну, намеснік дырэктара па навуковай рабоце. З 2003 - у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: галоўны саветнік, загадчык сектара стратэгіі развіцця сельскай гаспадаркі. Адначасова - вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі апрацоўкі глебы і пасеву НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, а з 1999 па сумяшчальніцтве - прафесар кафедры эксплуатацыі машынна-трактарнага парку БДАТУ. 30 чэрвеня 2014 прызначаны Намеснікам Старышні Прэзідыума НАН Беларусі.
Навуковы і практычны ўклад
Навуковыя працы ў галіне механізацыі працэсаў аграэкалагічнаага паляпшэння дробназалежных тарфянікаў і забруджаных радыеактыўнымі рэчамі глеб, механічнай апрацоўкі глеб, апрацоўкі, ўборкі і перапрацоўкі льну. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацаваны комплекс ільноўборачных машын для камбайнавай і раздзельнай уборкі льну з ужываннем рулоннай тэхналогіі загатоўкі льнотрасты, абгрунтавана эфектыўнасць прымянення льноўборачных машын ва ўмовах фарміравання льноўборачных атрадаў пры льнозаводах.
Аўтар больш за 125 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 17 аўтарскіх пасведчанняў. Падрыхтаваў 1 доктара і 2 кандыдытаў навук.
Асноўныя працы
- Механизация уборки торфяников. - Мн., 1988 (разам з У.Я. Ткачэнкам, А.М. Мацапурам).
- Обоснование формы ортогонального сечения симметричного плужного корпуса // Техника в сельском хозяйстве. - 1998. - №5.
- О химическом составе льняной соломы и использовании отходов переработки льна : Моногр. / И.И.Карпунин, П.П.Казакевич, В.Н.Перевозников. - Мн.: ИМСХ НАН Беларуси, 2003.
- Перспективные технологии производства костровых и древеснокостровых плит : монография / И.И. Карпунин, П.П. Казакевич. - Мн.: ИМСХ НАН Беларуси, 2005.
- Техническое обеспечение земледелия : учеб. пособие для вузов / А. В. Новиков [и др.]. - Мн.: БГАТУ, 2006.
- Химия льна и перспективные технологии его углубленной переработки / И. И. Карпунин, И. А. Голуб, П. П. Казакевич. - Мн.: Беларуская навука, 2013.
Зноскі
- ↑ згодна Беларускай энцыклапедыі ў 18 тт.
Крыніцы
- Беларуская энцыклапедыя ў 18 тт. Т. 18, кн.1: дадатак. Шчытнікі - Яя. - С. 397.
- Пётр Петрович Казакевич (к 55-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Серыя аграрных навук. - 2010. - №1. - С.121-122
- Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы // president.gov.by - 30 июня 2014
- Спіс прац П.П. Казакевіча ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускай навукі
- Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выкладчыкі БДАТУ
- Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі