Апалінарый Гіляравіч Гараўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Anyutk (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54: Радок 54:
{{DEFAULTSORT:Гараўскі Апалінарый Гіляравіч}}
{{DEFAULTSORT:Гараўскі Апалінарый Гіляравіч}}
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастацтва Беларусі]]
[[Катэгорыя:Род Гараўскіх]]
[[Катэгорыя:Род Гараўскіх]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне]]

Версія ад 09:05, 27 лістапада 2014

Апалінарый Гіляравіч Гараўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 (30) студзеня 1833(1833-01-30)
Месца нараджэння Сцяг Расійскай імперыі маёнт. Уборкі, Ігуменскі павет Мінская губерня (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці Беларусі)
Дата смерці 28 сакавіка 1900(1900-03-28) (67 гадоў)
Месца смерці маёнт. Кірылавічы, Санкт-Пецярбургская губерня
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Гілярый Францавіч Гараўскі[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт і жывапіс
Вучоба
Уплыў Андрэас Ахенбах
Узнагароды
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Вечар у Мінскай губерні». 1870-я. Паштовая марка РБ 2009 года

Апалінарый Гіляравіч (Гілярыевіч) Гараўскі (18 (30) студзеня 1833, маёнт. Уборкі Ігуменскага пав. — 28 сакавіка 1900, маёнт. Кірылавічы, С.-Пецярбургская губерня) — мастак з роду Гараўскіх. Брат Іпаліта Гараўскага і Гілярыя Гараўскага.

Біяграфія

Вучыўся ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе. Падчас вучобы, здольнасці А. Гараўскага заўважыў вядомым рускі архітэктар М. Бенуа і паспрыяў яго залічэнню ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1850—1854). Напісаны ў першыя гады вучобы (1852), падчас канікулаў у родавым маёнтку, пейзаж «Балота» зацікавіў акадэмічны савет і быў набыты ва ўласную калекцыю спадкаемцам расійскага стальца. А. Гараўскі атрымаў пенсію на ўдасканаленне майстэрства за мяжою, вучыўся ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме, Парыжы (1855—1860). У 1856 г. А. Гараўскі пазнаёміўся з П. Траццяковым — заснавальнікам Траццякоўскай галерэі. Наступнае палатно «Старая на маленні» (1857) было высока ацэнена І. Рэпіным і прынесла вядомасць А. Гараўскаму. За дыпломную работу — карціну «Від у Пскоўскай губерні» А. Гараўскі атрымаў вялікі залаты медаль і званне «класнага мастака».

У 1860—1880 г. жыў ва Уборках, зімою выязджаў у Пецярбург, дзе ў 1862—1886 г. выкладаў у школе малявання таварыства заахвочвання мастацтваў. Апошнія гады А. Гараўскі правёў у сваім маёнтку Кірылавічы, паблізу станцыі Белае (135 км ад Пецярбурга) колішняй Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.

Супрацоўнічаў П. Траццяковым. Браты Гараўскія часта наведваліся да яго і падоўгу гасцявалі. Вядома, што П. Траццякоў дапамагаў братам Гараўскім прадаваць карціны, з'яўляўся аб'ектыўным крытыкам і аказваў значны ўплыў на іх творчасць. Браты дапамагалі Траццякову ў фарміраванні мастацкай калекцыі.

Творы А. Гараўскага адметныя жыццёвай праўдай; лейтматывы: прыгажосць прыроды, народны побыт. Па меркаванні вядомага даследчыка жывапісу А. Н. Дробава, Апалінарый Гараўскі быў тыповым прадстаўніком пейзажыстаў 19-га стагоддзя, у творчасці якога знайшлі адлюстраванне дэмакратычныя настроі перадавой беларускай інтэлігенцыі[1]. Цяпер вядомыя 34 творы мастака, якія знаходзяцца ў Іркуцкім краязнаўчым музеі, Пензенскай карціннай галерэі, Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, 18 карцін захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

  • Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвеньскага р-на. Мінск, 2000. — С. 99-100;
  • Гараўскі Апалінар Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67.