Барсук: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) др added Category:Сысуны Еўразіі using HotCat |
VladimirZhV (размовы | уклад) →Асаблівасці біялогіі: вікіфікацыя |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
== Асаблівасці біялогіі == |
== Асаблівасці біялогіі == |
||
Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па |
Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у [[Нара|нары]], выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік—лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і [[цыбуліна]]мі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі [[Яблыня|яблынь]] і [[Груша|груш]], [[Дажджавыя чэрві|дажджавымі чарвямі]], [[лічынка]]мі і дарослымі [[Насякомыя|насякомымі]], [[Амфібіі|амфібіямі]], мышападобнымі [[Грызуны|грызунамі]], яйкамі і птушанятамі. |
||
Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў — у 3 гады. Гон у |
Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў — у 3 гады. Гон у сакавіку—красавіку і ў ліпені. [[Цяжарнасць]] з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9—12 месяцаў. У сакавіку—красавіку нараджаецца 2—4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12—15 гадоў. |
||
== Ахова == |
== Ахова == |
Версія ад 20:25, 28 снежня 2014
Барсук | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Meles meles | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
гл. у тэксце
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал (бірузовы колер) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Барсу́к (Meles meles) — млекакормячае атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae).
Апісанне
Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.
Пашырэнне і падвіды
Жыве ў Еўразіі (Усходняя Еўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сібіры, Далёкі Усход).
У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.
Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.
Падвіды:
- Meles meles meles (Заходняя Еўропа),
- Meles meles marianensis (Іспанія і Партугалія),
- Meles meles leptorynchus (Расія),
- Meles meles leucurus (Кітай, Тыбет),
- Meles meles anaguma (Японія).
Асаблівасці біялогіі
Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік—лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і груш, дажджавымі чарвямі, лічынкамі і дарослымі насякомымі, амфібіямі, мышападобнымі грызунамі, яйкамі і птушанятамі.
Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў — у 3 гады. Гон у сакавіку—красавіку і ў ліпені. Цяжарнасць з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9—12 месяцаў. У сакавіку—красавіку нараджаецца 2—4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12—15 гадоў.
Ахова
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Украіны.