Апалінарый Гіляравіч Гараўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Anyutk (размовы | уклад)
Anyutk (размовы | уклад)
Радок 40: Радок 40:
== Галерэя ==
== Галерэя ==
<gallery>
<gallery>
Выява:Портрет художника Федора Антоновича Бруни.jpg|Партрэт мастака Фёдара Антонавіча Бруні
Выява:Портрет художника Федора Антоновича Бруни.jpg|Партрэт мастака Фёдара Антонавіча Бруні, [[1871]], [[Дзяржаўная Трэццякоўская галерэя]]
Выява:Вечерний пейзаж.jpg|Вячэрні пейзаж, [[1854]], Стаўрапольскі краявы музей выяўленчых мастацтваў
Выява:Вечерний пейзаж.jpg|Вячэрні пейзаж, [[1854]], Стаўрапольскі краявы музей выяўленчых мастацтваў
Выява:Пейзаж з ракой і дарогай. 1853.jpg|Пейзаж з ракой і дарогай, [[1853]], [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь]]
Выява:Пейзаж з ракой і дарогай. 1853.jpg|Пейзаж з ракой і дарогай, [[1853]], [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь]]
Выява:Козьма Солдатёнков.jpg|Казьма Салдацёнкаў
Выява:Козьма Солдатёнков.jpg|Казьма Салдацёнкаў, [[1857]], [[Дзяржаўная Трэццякоўская галерэя]]
File:Каля кузні А. Гараўскі.jpg|Каля кузні, [[1862]], [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь]]
File:Каля кузні А. Гараўскі.jpg|Каля кузні, [[1862]], [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь]]
File:ГоравскийГоравский Вечер в Минской губернии 1870-е.jpg|Вечар у Мінскай губерніі, 1870-е, [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь]]
</gallery>
</gallery>



{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 16:53, 29 снежня 2014

Апалінарый Гіляравіч Гараўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 (30) студзеня 1833(1833-01-30)
Месца нараджэння Сцяг Расійскай імперыі маёнт. Уборкі, Ігуменскі павет Мінская губерня (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці Беларусі)
Дата смерці 28 сакавіка 1900(1900-03-28) (67 гадоў)
Месца смерці маёнт. Кірылавічы, Санкт-Пецярбургская губерня
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Гілярый Францавіч Гараўскі[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт і жывапіс
Вучоба
Уплыў Андрэас Ахенбах
Узнагароды
Large gold medal of the Imperial Academy of Arts
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Вечар у Мінскай губерні». 1870-я. Паштовая марка РБ 2009 года

Апалінарый Гіляравіч (Гілярыевіч) Гараўскі (18 (30) студзеня 1833, маёнт. Уборкі Ігуменскага пав. — 28 сакавіка 1900, маёнт. Кірылавічы, С.-Пецярбургская губерня) — мастак з роду Гараўскіх. Брат Іпаліта Гараўскага і Гілярыя Гараўскага.

Біяграфія

Апалінар Гараўскі нарадзіўся ў дробнапамеснай шляхецкай сям'і. Бацькі ― Гіляр Францавія і Мар'яна Якаўлена Гараўскія. Род Гараўскіх меў герб «Кораб» (з XVII стагоддзя), вёў свой радавод ад шляхціца Гракало-Гараўскага (у XIX стагоддзі частка прозвішча Гракала вышла з ужывання). Гараўскія валодалі каля 200 га зямлі, якая дасталася бацьку мастака Гіляру Францавічу ад дзеда і бацькі[1]. У сям'і было тры дачкі і сыны Іпаліт (1828 ― пасля 1864), Апалінар (1833―1900), Карл (1838 ― пасля 1869), Гектар (1843―1893), Гіляр (1847 ― пасля 1875). Карл і Гектар былі прафесійнымі вайскоўцамі, Іпаліт, Апалінар і Гіляр ― мастакамі[2].

Аралінар вучыўся ў Брэст-Літоўскім кадэцкім корпусе. Падчас вучобы, здольнасці А. Гараўскага заўважыў вядомым рускі архітэктар М. Бенуа і паспрыяў яго залічэнню ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1850—1854). Напісаны ў першыя гады вучобы (1852), падчас канікулаў у родавым маёнтку, пейзаж «Балота» зацікавіў акадэмічны савет і быў набыты ва ўласную калекцыю спадкаемцам расійскага стальца. А. Гараўскі атрымаў пенсію на ўдасканаленне майстэрства за мяжою, вучыўся ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме, Парыжы (1855—1860). У 1856 г. А. Гараўскі пазнаёміўся з П. Траццяковым — заснавальнікам Траццякоўскай галерэі. Наступнае палатно «Старая на маленні» (1857) было высока ацэнена І. Рэпіным і прынесла вядомасць А. Гараўскаму. За дыпломную работу — карціну «Від у Пскоўскай губерні» А. Гараўскі атрымаў вялікі залаты медаль і званне «класнага мастака».

У 1860—1880 г. жыў ва Уборках, зімою выязджаў у Пецярбург, дзе ў 1862—1886 г. выкладаў у школе малявання таварыства заахвочвання мастацтваў. Апошнія гады А. Гараўскі правёў у сваім маёнтку Кірылавічы, паблізу станцыі Белае (135 км ад Пецярбурга) колішняй Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.

Супрацоўнічаў П. Траццяковым. Браты Гараўскія часта наведваліся да яго і падоўгу гасцявалі. Вядома, што П. Траццякоў дапамагаў братам Гараўскім прадаваць карціны, з'яўляўся аб'ектыўным крытыкам і аказваў значны ўплыў на іх творчасць. Браты дапамагалі Траццякову ў фарміраванні мастацкай калекцыі.

Творы А. Гараўскага адметныя жыццёвай праўдай; лейтматывы: прыгажосць прыроды, народны побыт. Па меркаванні вядомага даследчыка жывапісу А. Н. Дробава, Апалінарый Гараўскі быў тыповым прадстаўніком пейзажыстаў 19-га стагоддзя, у творчасці якога знайшлі адлюстраванне дэмакратычныя настроі перадавой беларускай інтэлігенцыі[3]. Цяпер вядомыя 34 творы мастака, якія знаходзяцца ў Іркуцкім краязнаўчым музеі, Пензенскай карціннай галерэі, Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, 18 карцін захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Галерэя


Зноскі

  1. РГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893)
  2. Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky. Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1
  3. Горавский А. Г.

Літаратура

  • Апалінар Гараўскі = Аполлинарий Горавский = Apalinar Garausky / склад. Н. М. Усава. ― Минск : Беларусь, 2014. ― ISBN 978-985-01-1111-1.
  • Гараўскі Апалінарый Гілярыевіч // Памяць: Гіст.-дакум.хроніка Чэрвеньскага р-на. Мінск, 2000. — С. 99-100;
  • Гараўскі Апалінар Гілярыевіч // Памяць: Бярэзін. р-н: гіст.-дак.хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Уклад. П. А. Прыбыткін; Рэдкал.: А. А. Ждановіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск, 2004. — С. 67.

Спасылкі