Казімір Свёнтак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
дапаўненне
Радок 3: Радок 3:
| арыгінальнае імя = Kazimierz Świątek
| арыгінальнае імя = Kazimierz Świątek
| беларускае імя пры нараджэнні = Казімір Янавіч Свёнтак
| беларускае імя пры нараджэнні = Казімір Янавіч Свёнтак
| арыгінальнае імя пры нараджэнні = Kazimierz Świątek
| арыгінальнае імя пры нараджэнні =
| партрэт = Kazimir Sviontek 01.jpg
| партрэт = Kazimir Sviontek 01.jpg
| шырыня партрэта =
| шырыня партрэта =
Радок 60: Радок 60:
| Commons = Kazimierz Świątek
| Commons = Kazimierz Świątek
}}
}}
'''Казімір СВЁНТАК''' ({{ДН|21|10|1914}} — {{ДС|21|7|2011}}, {{МС|Пінск||}}, [[Беларусь]]) — царкоўны дзеяч, рымска-каталіцкі [[кардынал]].
[[Яго Эмінэнцыя]] '''Казімір Свёнтак''' ({{ДН|21|10|1914}} — {{ДС|21|7|2011}}, {{МС|Пінск||}}, [[Беларусь]]) — царкоўны дзеяч, рымска-каталіцкі [[кардынал]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 14:48, 31 мая 2015


Казімір Свёнтак
Кардынал-свяшчэннік з тытулам царквы S. Gerardo Maiella
Герб
1-ы Архібіскупмітрапаліт Мінска-Магілёўскі
13 красавіка 1991 — 14 чэрвеня 2006
Царква Каталіцкая царква
Пераемнік Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
1-ы Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі
1999 — 2006
Царква Каталіцкая царква
Пераемнік біскуп Аляксандр Кашкевіч

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 14 кастрычніка 1914(1914-10-14)
г. Валк, Валкскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер у Эстоніі)
Смерць 21 ліпеня 2011(2011-07-21) (96 гадоў)
Пінск, Беларусь
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 8 красавіка 1939
Кардынал з 26 лістапада 1994

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго Эмінэнцыя Казімір Свёнтак (21 кастрычніка 1914 — 21 ліпеня 2011, Пінск, Беларусь) — царкоўны дзеяч, рымска-каталіцкі кардынал.

Біяграфія

Казімір Свёнтак нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Эстоніі, у г. Валга ў польскай шляхецкай сям'i. Падчас Першай сусветнай вайны сям'я Свёнтакаў была ў эвакуацыі, пасля апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у Баранавічах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гімназію. У 1933 годзе Казімір Свёнтак паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага ў Пінску, у красавіку 1939 быў пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць на пасадзе вікарыя ў г. п. Пружаны. У красавіку 1941 года Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў турме ў Брэсце. У канцы чэрвеня 1941 года ў выніку нямецкай акупацыі выйшаў з турмы і вярнуўся ў Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафіянамі. У снежні 1944 года Казімір Свёнтак зноў быў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. У 1954 вярнуўся ў Беларусь, з 1.12.1954 - пробашч у Пінску. З 13.4.1991 архібіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі. У 1991 годзе стаў архібіскупам Мінска-Магілёўскі. 30.10.1994 Папа Ян Павел II надаў Казіміру Свёнтку сан кардынала. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (1999—2006). 14 чэрвеня 2006 папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтка пра вызваленне ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Памёр 21 ліпеня 2011. Пахаваны ў Пінску.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).