Слуцкая друкарня: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Слуцкая друкарня''' — друкарня, якая існавала ў 16721705 гадах у г. Слуцк. Першая с...'
 
+ 6 categories using HotCat
Радок 14: Радок 14:
* Древний город на Случи. Мн., 1985;
* Древний город на Случи. Мн., 1985;
* Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984.
* Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984.

[[Катэгорыя:Друкарні Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Культура Слуцка]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Слуцка]]
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1672 годзе]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1705 годзе]]

Версія ад 12:58, 6 чэрвеня 2016

Слуцкая друкарня — друкарня, якая існавала ў 16721705 гадах у г. Слуцк.

Першая спроба стварыць друкарню зроблена ў 1665 годзе. У 1672 годзе распачала дзейнасць на базе княжацкай друкарні Радзівілаў, што перавезена з Мітавы. У 1693 годзе княгіня Людавіка Караліна Радзівіл перадала друкарню сіноду кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага, які перавёў яе ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў у г. Кёнігсберг.

У Слуцкай друкарні друкаваліся на польскай мове рэлігійныя кнігі, ваенныя і геаграфічныя выданні, мастацкія творы, календары, навучальныя дапаможнікі, мемуары, гравюры, пераклады з нямецкай і французскай моў. За перыяд 16731687 гг. выдадзены 23 кнігі тыражом 24 200 экзэмпляраў.

Вокладка да кнігі «Манархія турэцкая»

Вядома 29 назваў кніг, у т.л. «Абшарнік, або Гаспадар ліфляндскі» І. Германа (1673), «Неабходныя заўвагі пра ваенны парадак» А. М. Фрэдры (1675), «Турэцкая манархія» П. Рыко  (англ.) ў перакладзе К. Клакоцкага (1678) з гравюрамі М. Вашчанкі, «Руская тэорыя» — падручнік па беларускай мове. Тыражы кніг вагаліся ад 82—100 да 3389 экзэмпляраў. Выданні выкарыстоўваліся як падарункі, у Слуцку і Капылі іх прадаваў княжацкі гандляр Цэрнер.

Літаратура