Дзяды: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
+ спасылкі
Радок 17: Радок 17:
* 
[[Пакроўскія Дзяды]] (пятніца і субота перад Пакровам)
* 
[[Пакроўскія Дзяды]] (пятніца і субота перад Пакровам)

* Дзень ушанавання памерлых (2 лістапада), адзначаецца беларускімі каталікам і таксама вядомы пад назваю Дзяды
* Дзень ушанавання памерлых (2 лістапада), адзначаецца беларускімі [[Каталіцтва ў Беларусі|каталікамі]] і таксама вядомы пад назваю Дзяды

* 
[[Восеньскія Дзяды|Вялікія]] (Змітраўскія) Дзяды (пятніца і субота перад Змітрам, які святкаваўся 8 лістапада) - лічыліся галоўнымі
* 
[[Восеньскія Дзяды|Вялікія]] (Змітраўскія) Дзяды (пятніца і субота перад Змітрам, які святкаваўся 8 лістапада) - лічыліся галоўнымі
Радок 61: Радок 61:
У многіх мясцінах на стале пакідалі рэшткі страў, бо лічылася, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да раніцы. Часам пасля вячэры весялілі Дзядоў. Былі песні, пляскі, маскарады. Пасля заканчэння вячэры свечку тушылі хлебнай скарынкай або блінам. Iснавала прыкмета: калі дым пойдзе ўверх — добра, а калі нахілена, асабліва ў бок дзвярэй, то ў сям'і нехта памрэ. Паводле павер'я, калі не спаць ноч пасля Дзедавай вячэры, то можна ўбачыць Дзядоў.

У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могільнікі — робяць прыклады (нарубы, церамкі, каменныя пліты), абкладаюць магілы дзірваном, камянямі, ставяць крыжы. Пасля на магілах пакідаюць пачастунак (хлеб, печыва). Лічылася, што птушкі, якія з'ядаюць гэтыя ласункі, і ёсць душы продкаў, што прыляцелі з Выраю. Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалі асобнае вогнішча. 3 дому з печы прыносілі гарачыя вуголлі, якія насыпалі на магілы, а гаршкі разбівалі ўшчэнт.
У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могільнікі — робяць прыклады (нарубы, церамкі, каменныя пліты), абкладаюць магілы дзірваном, камянямі, ставяць крыжы. Пасля на магілах пакідаюць пачастунак (хлеб, печыва). Лічылася, што [[птушкі]], якія з'ядаюць гэтыя ласункі, і ёсць душы продкаў, што прыляцелі з [[Вырай|Выраю]]. Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалі асобнае вогнішча. 3 дому з печы прыносілі гарачыя вуголлі, якія насыпалі на магілы, а гаршкі разбівалі ўшчэнт.

== Стаўроўскія Дзяды ==<!--Не мяняйце назву, на яе ідзе перасылка!-->
== Стаўроўскія Дзяды ==<!--Не мяняйце назву, на яе ідзе перасылка!-->

Версія ад 10:33, 21 студзеня 2017

Дзяды
Памятная манета Нацыянальнага банку Беларусі (2008)

Дзяды (белар. Дзяды, укр. Діди, польск. Dziady, літ. Ilgės) - назва некалькіх народных святаў, што адзначаліся ў розныя часы году ў гонар памерлых продкаў. Лічылася, быццам на гэтыя святы душы памерлых прыходзяць да сваіх нашчадкаў і, нябачныя, частуюцца за сямейным сталом. Дзяды святкаваліся ў Беларусі, Украіне, частцы Польшчы і Літвы. Вылучаліся масленічныя дзяды, стрэчаньскія, радунічныя, спасаўскія, стаўроўскія, пакроўскія і іншыя. Галоўнымі лічыліся восеньскія, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты.

У найболей архаічнай форме святкаванне Дзядоў захавалася толькі ў беларусаў. «Дзядоўская» абраднасць наогул мае старажытнае, язычніцкае паходжанне і сыходзіць каранямі да першабытнага культу продкаў

Пералік святаў

Цягам году адзначалася шмат дзён ушанавання памерлых.

  • Дзень ушанавання памерлых (2 лістапада), адзначаецца беларускімі каталікамі і таксама вядомы пад назваю Дзяды
  • Вялікія (Змітраўскія) Дзяды (пятніца і субота перад Змітрам, які святкаваўся 8 лістапада) - лічыліся галоўнымі

Беларускія звычаі

Найболей шырока святкаваліся Восеньскія (Вялікія, Змітраўскія) Дзяды. У гэты дзень усе хатнія мыліся ў лазні, але пакідалі пасля сябе крыху чыстай вады і венік: лічылася, што дзяды (душы памерлых продкаў) таксама павінны прыйсці і памыцца. Звычайна людзі наведвалі царкву, потым ішлі на могілкі. Вяртаючыся дадому, рыхтавалі памінальны стол. Продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым і павесяліць, іначай, як лічылася, яны нашлюць неўраджай і розныя няшчасці. У некаторых мясцінах на рытуал запрашалі гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў, а часам і жабракоў). Перад тым як сесці вячэраць, гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчынялі вокны і дзверы і клікалі па імёнах продкаў. У некаторых вёсках гаспадар запрашаў дзядоў словамі:

Святыя дзяды завём вас,
Хадзіце да нас!
Ёсць тут усё, што Бог даў,
Што я для вас ахвяраваў,
Чым толькі хата багата.
Святыя дзяды! Просім вас,
Хадзіце, ляціце да нас.

[1].

Пасля гэтага ўсе ханкія пільна назіралі: любы рух на вуліцы ў бок хаты (палёт лістка, птушкі, бег жывёліны) адразу ж расцэньваўся так: дзяды прынялі запрашэнне і набліжаюцца.

У розных мясцінах на стол ставілі розную колькасць страў — дзе цотную, дзе няцотную (сем, адзінаццаць, дванаццаць), але, нягледзячы на гэта, у некаторых вёсках дазвалялася з'есці толькі тры стравы і выпіць тры чаркі. Сярод страў былі варанае і смажанае мяса, бліны, клёцкі, кісель, гарох з макавым малаком, крупнік з грыбамі або рыбай, верашчака з каўбасой ды інш.

На стол ставілі так званыя Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу. У час вячэры гаварылі толькі пра продкаў, успаміналі іх учынкі, парады. Лічылася, што яны сядзяць побач і ўсё чуюць. На Дзісеншчыне выпісвалі з сямейнай хронікі памерлых і ўпісвалі нованароджаных.

Пасля вячэры гаспадар казаў:

Святыя дзяды
Зляталісь сюды,
Есці - пад`елі,
Піць - напіліся,
Чэсць і слава вам!
Цяпер скажыце нам,
Чаго вам трэба?
А лепей:
Ляціце ў неба!

[2].

У многіх мясцінах на стале пакідалі рэшткі страў, бо лічылася, што душы продкаў будуць частавацца яшчэ да раніцы. Часам пасля вячэры весялілі Дзядоў. Былі песні, пляскі, маскарады. Пасля заканчэння вячэры свечку тушылі хлебнай скарынкай або блінам. Iснавала прыкмета: калі дым пойдзе ўверх — добра, а калі нахілена, асабліва ў бок дзвярэй, то ў сям'і нехта памрэ. Паводле павер'я, калі не спаць ноч пасля Дзедавай вячэры, то можна ўбачыць Дзядоў.

У некаторых рэгіёнах Беларусі на Дзяды наведваюць могільнікі — робяць прыклады (нарубы, церамкі, каменныя пліты), абкладаюць магілы дзірваном, камянямі, ставяць крыжы. Пасля на магілах пакідаюць пачастунак (хлеб, печыва). Лічылася, што птушкі, якія з'ядаюць гэтыя ласункі, і ёсць душы продкаў, што прыляцелі з Выраю. Часта ў гонар кожнага памерлага запальвалі асобнае вогнішча. 3 дому з печы прыносілі гарачыя вуголлі, якія насыпалі на магілы, а гаршкі разбівалі ўшчэнт.

Стаўроўскія Дзяды

У літаратуры сустракана тры меркавання адносна часу адзначэння Стаўроўскіх Дзядоў і розныя іх назвы — Траецкія (перад святам Тройцы, Сёмухай), Уздвіжанскія Дзяды (перад святам Уздвіжання Крыжа), а таксама атаясненне з Дзмітрыеўскай суботай (т.б. і з восеньскімі, галоўнымі Дзядамі).

Глядзі таксма

Літаратура

  • Дучыц Л. Дзяды // Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік / С.Санько [і інш]; склад. І.Клімковіч. — 2-е выд., дап. — Мн.: Беларусь, 2006. — 599с.: іл.
  1. [http://www.bsu.by/Cache/pdf/345893.pdf Беларускі народны каляндар]
  2. [http://www.bsu.by/Cache/pdf/345893.pdf Беларускі народны каляндар]