Тубуаі (востраў): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перанёс старонку Востраў Тубуаі у Тубуаі (востраў): ВП:НА |
|
(Няма розніцы)
|
Версія ад 13:09, 17 верасня 2017
У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні: народ тубуаі і Астравы Тубуаі. |
Тубуаі | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 45 км² |
Найвышэйшы пункт | 422 м |
Насельніцтва | 2 050 чал. (2007) |
Шчыльнасць насельніцтва | 45,56 чал./км² |
Размяшчэнне | |
23°23′ пд. ш. 149°27′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Тубуаі |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тубуа́і (франц.: Tubuai, таіц.: Tupua'i) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Тубуаі. Уваходзіць у склад Французскай Палінезіі. Плошча - 45 км². Насельніцтва - 2050 чал. (2007 г.).
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Знаходзіцца ў атачэнні каралавых рыфаў. Даволі гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Таітаа (422 м). У лагуне, сфарміраванай караламі, вылучаюцца пясчаныя пляжы. Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература ў снежні +22 - 27° C, ў маі 21 - 26° C.
Археолагі лічаць, што востраў быў населены прадстаўнікамі культуры лапіта, продкамі сучасных тубуаі ў прамежку першых сямі - васьмі стагоддзяў ад пачатку нашай эры. У 1777 г. ён быў нанесены на карту Джэймсам Кукам. У 1789 г. яго наведалі паўстанцы з карабля "Баўнці", якія ратаваліся ад брытанскай карнай экспедыцыі. Паміж астравіцянамі і паўстанцамі ўзнік канфлікт, і праз 2 месяцы каманда "Баўнці" была вымушана пакінуць Тубуаі, каб каланізаваць далёкі бязлюдны востраў Піткэрн.
З-за эпідэмічных захворванняў, завезеных еўрапейцамі, у першай чвэрці XIX ст. мясцовае насельніцтва скарацілася прыкладна ў 10 разоў. У 1824 г. налічвалася толькі каля 300 тубыльцаў. У 1881 г. востраў быў далучаны да Французскай Палінезіі.
У наш час востраў складае адзіную камуну, якая з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам усіх астравоў Тубуаі. Галоўныя заняткі мясцовых жыхароў — рыбалоўства і земляробства (вырошчваюць какосавую пальму, каву і гародніну для продажу на Таіці). На Тубуаі працуюць аэрапорт і метэаралагічная станцыя.