Міхал Францішак Сапега: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Крыніцы: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31: Радок 31:
| месца нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці =19.11.1700
| дата смерці =19.11.1700
| месца смерці ={{месца смерці|Алькенікі|ў Літве}}
| месца смерці =
| пахаваны =
| пахаваны =
| пахаваная =
| пахаваная =

Версія ад 18:42, 13 студзеня 2018

Міхал Францішак Сапега
Michał Franciszek Sapieha
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Вялікі канюшы літоўскі
1690 — 19 лістапада 1700
Папярэднік Караль Станіслаў Радзівіл
Пераемнік Якуб Генрык Флемінг
Генерал літоўскай артылерыі
1698 — 19 лістапада 1700
Папярэднік Матэвуш Ромер
Пераемнік Юзаф Мнішак

Нараджэнне 1670(1670)
Смерць 19 лістапада 1700(1700-11-19)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Казімір Ян Сапега
Маці Крысціна Барбара Глябовіч
Жонка няма
Дзеці няма
Адукацыя
Званне генерал

Міхал Францішак Сапега (1670 — 19 лістапада 1700, Алькенікі) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (з 1690).

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкіх калегіўмах у Варшаве і Брунсбергу (Браневе). У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, генерал-маёр (1692). У 1696 вярнуўся у Вялікае Княства Літоўскае. Вялікі канюшы літоўскі з 1690, адначасова генерал літоўскай артылерыі з 1698, староста ашмянскі з 1699.

У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імператара чын генерал-лейтэнанта і тытул князя Свяшчэнай Рымскай Імперыі. Камандаваў сапегаўскімі войскамі ў вайне супраць шляхты — «рэспубліканцаў». У Алькеніцкай бітве 18 лістапада 1700 капітуляваў і быў засечаны шляхтай.

Сям'я

Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын вялікага літоўскага гетмана Казіміра Яна і яго першай жонкі Крысціны Барбары Глябовіч. Меў братоў Ежы Станіслава і Аляксандра Паўла.

Не паспеў ажаніцца і не пакінуў нашчадкаў.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі