Канюшы вялікі літоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вялікі канюшы літоўскі)
Jump to navigation Jump to search

Канюшы вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 канюшы дворны літоўскі) — пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Пасада існавала з канца 15 стагоддзя. Адказваў за вялікакняжацкія табуны і стайні.

У сталым выглядзе ўрад заснаваны ў ВКЛ у часы Жыгімонта Аўгуста як адпаведнік канюшага вялікага кароннага. Аднак з цягам часу гэта пасада зрабілася выключна ганаровай, бо абавязкі канюшага (нагляд за вялікакняжацкімі табунамі і стайнямі) выконваў падканюшы (subagazo). У 15 стагоддзі пры вялікім князю называўся канюшы дворны, у паветах — канюшы земскі. У канцы 17 стагоддзя ўрад канюшага вялікага (канюшага ВКЛ) стаў дыгнітарскім (што пацвердзіла канстытуцыя сойма ў 1768).

Спіс вялікіх канюшых літоўскіх[правіць | правіць зыходнік]

Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Канюшыя вялікакняжацкія
1398 Ян Няміра Jastrzębiec herb.svg Пазней полацкі намеснік
1455 Марцін
1451 1459 Грынька Валовіч Herb Bogoria.PNG
1475 Богуш Міцута
1483 1487 Марцін Рыгоравіч Ватароўскі
Дворныя канюшыя літоўскія
1495 люты
1509
Марцін Багданавіч Храптовіч POL COA Odrowąż.svg Пазбаўлены пасады за ўдзел у мяцежы Глінскіх
май
1511
1523 Якуб Кунцэвіч Herb Labedz.jpg Памёр
8 чэрвеня
1524
1537 Васіль Багданавіч Чыж
?? 1544 Юрый Воўчкавіч
1544 1547 Мікалай Андрушовіч
ліпень
1548
1565 Яраш Карыцкі
(Jarosz Korycki)
POL COA Leliwa.svg Памёр
1565 1569 Якуб Пясецкі
(Jakub Piasecki)
POL COA Janina.svg
18 студзеня
1569
1569 Фёдар Галаўня-Астрожацкі
(Fedor Hołownia Ostrożecki)
POL COA Hołownia.svg Памёр
Вялікія канюшыя літоўскія
1569 1587 Якуб Пясецкі
(Jakub Piasecki)
POL COA Janina.svg Другі раз.
Памёр
31 сакавіка
1588
24 чэрвеня
1593
Геранім Хадкевіч
(Hieronim Chodkiewicz)
Hieranim Chadkievič. Геранім Хадкевіч (XVII).jpg Паступіў на мсціслаўскага ваяводу
25 чэрвеня
1593
14 лютага
1623
Павел Стэфан Сапега
(Paweł Stefan Sapieha)
Paweł Stefan Sapieha.PNG Паступіў на літоўскага падканцлера
14 сакавіка
1623
23 ліпеня
1633
Крыштаф Хадкевіч
(Krzysztof Chodkiewicz)
Krzysztof Chodkiewicz.PNG Паступіў на троцкага кашталяна
20 ліпеня
1633
3 красавіка
1646
Ян Казімір Хадкевіч
(Jan Kazimierz Chodkiewicz)
Jan Kazimier Chadkievič. Ян Казімер Хадкевіч.jpg Сын папярэняга.
Паступіў на віленскага кашталяна
28 красавіка
1646
31 снежня
1669
Багуслаў Радзівіл
(Bogusław Radziwiłł)
Bogusław Radziwiłł 11.PNG Памёр
студзень — люты
1670
25 чэрвеня
1686
Францішак Стэфан Сапега
(Franciszek Stefan Sapieha)
Francišak Stefan Sapieha. Францішак Стэфан Сапега (1709).jpg Памёр
1 кастрычніка
1686
29 сакавіка
1690
Караль Станіслаў Радзівіл
(Karol Stanisław Radziwiłł)
Karol Stanisław Radziwiłł.JPG Паступіў на літоўскага падканцлера
1690 19 лістапада
1700
Міхал Францішак Сапега
(Michał Franciszek Sapieha)
Herb Sapiehów.PNG Забіты антысапегаўскі настроенай шляхтай
на наступны дзень пасля Алькеніцкай бітвы
1 лютага
1701
30 красавіка
1728
Якуб Генрык Флемінг
(Jakub Henryk Flemming)
Jokūbas Henrikas Flemingas.jpg Памёр
1708 1709 Даніэль Выгоўскі
(Daniel Wyhowski)
Herb Abdank.svg Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
28 чэрвеня
1728
4 лютага
1734
Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
(Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko)
Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko.JPG Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
25 ліпеня
1734
11 снежня
1762
Удальрык Крыштаф Радзівіл
(Udalryk Krzysztof Radziwiłł)
Udalryk Krzysztof Radziwiłł.JPG Паступіў на вялікага літоўскага пісара
7 снежня
1762
20 снежня
1764
Міхал Бжастоўскі
(Michał Brzostowski)
POL COA Strzemię.svg Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія
20 снежня
1764
15 чэрвеня
1765
Антоні Тызенгаўз
(Antoni Tyzenhauz)
Antoni Tyzenhaus.jpg Паступіў на надворнага літоўскага падскарбія
15 чэрвеня
1765
1771 Стэфан Алендскі
(Stefan Olędzki)
POL COA Rawicz.svg Памёр
6 сакавіка
1771
1791 Дамінік Александровіч
(Dominik Alexandrowicz)
Aleksandrowicz (Kruki) POL COA.svg Памёр
18 красавіка
1791
1795 Міхал Грабоўскі
(Michał Grabowski)
POL COA Oksza.svg Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]