Каталіцтва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Хрысціянства}}
{{Хрысціянства}}
[[Файл:Franciscus(Veglia).jpg|thumb|Цяперашні Папа Рымскі [[Францыск, Папа Рымскі|Францішак]]]]
[[Файл:Franciscus (Veglia).jpg|thumb|Цяперашні Папа Рымскі [[Францыск, Папа Рымскі|Францішак]]]]
'''Каталіцтва''', '''Каталіцкі Касцёл''', '''Каталіцкая Царква''', '''каталіцызм''' — кірунак хрысціянства, які ахоплівае так званае заходняе [[хрысціянства]] ([[рымска-каталіцкі Касцёл]]) і ўсходнія каталіцкія цэрквы, што прызнаюць першынство біскупа Рыма (Папы Рымскага), які з'яўляецца кіраўніком Каталіцкага Касцёла. Каталіцтва з'яўляецца найбуйнейшай галіной хрысціянскай рэлігіі, да яго вызнаўцаў належыць прыблізна 1 мільярд 254 мільёнаў чалавек, што складае каля 17,7 % жыхароў Зямлі<ref>Католікаў у свеце стала на 139 мільёнаў больш
'''Каталіцтва''', '''Каталіцкі Касцёл''', '''Каталіцкая Царква''', '''каталіцызм''' — кірунак хрысціянства, які ахоплівае так званае заходняе [[хрысціянства]] ([[рымска-каталіцкі Касцёл]]) і ўсходнія каталіцкія цэрквы, што прызнаюць першынство біскупа Рыма (Папы Рымскага), які з'яўляецца кіраўніком Каталіцкага Касцёла. Каталіцтва з'яўляецца найбуйнейшай галіной хрысціянскай рэлігіі, да яго вызнаўцаў належыць прыблізна 1 мільярд 254 мільёнаў чалавек, што складае каля 17,7 % жыхароў Зямлі<ref>Католікаў у свеце стала на 139 мільёнаў больш
// [http://be.radiovaticana.va/news/2015/04/17/%D0%BA%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E_%D1%83_%D1%81%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%B5_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_139_%D0%BC%D1%96%D0%BB%D1%8C%D1%91%D0%BD%D0%B0%D1%9E_%D0%B1%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88/1137504 http://be.radiovaticana.va]</ref>.
// [http://be.radiovaticana.va/news/2015/04/17/%D0%BA%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E_%D1%83_%D1%81%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%B5_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_139_%D0%BC%D1%96%D0%BB%D1%8C%D1%91%D0%BD%D0%B0%D1%9E_%D0%B1%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88/1137504 http://be.radiovaticana.va]</ref>.

Версія ад 14:44, 6 красавіка 2018

Цяперашні Папа Рымскі Францішак

Каталіцтва, Каталіцкі Касцёл, Каталіцкая Царква, каталіцызм — кірунак хрысціянства, які ахоплівае так званае заходняе хрысціянства (рымска-каталіцкі Касцёл) і ўсходнія каталіцкія цэрквы, што прызнаюць першынство біскупа Рыма (Папы Рымскага), які з'яўляецца кіраўніком Каталіцкага Касцёла. Каталіцтва з'яўляецца найбуйнейшай галіной хрысціянскай рэлігіі, да яго вызнаўцаў належыць прыблізна 1 мільярд 254 мільёнаў чалавек, што складае каля 17,7 % жыхароў Зямлі[1].

Гісторыя

Гісторыя каталіцтва з'яўляецца часткай гісторыі хрысціянства, якое да 4 ст. стварала пэўнае адзінства. У пачатку 5 ст. тэрмін каталіцтва або заходняе хрысціянства пачалі выкарыстоўваць адносна хрысціян у заходняй частцы Рымскай іпмерыі. Павольна павялічвалася розніца паміж хрысціянствам на Усходзе і на Захадзе. У 1054 годзе адбыўся канчатковы падзел паміж усходнім (праваслаўным) хрысціянствам і заходнім (каталіцкім).

Навучанне

Вучэнне Каталіцкай Царквы сфармавалася ў выніку сусветных і памесных сабораў, якія праходзілі да схізмы 1054 г. і пазней, якія склікаў Папа Рымскі. Кароткі змест асноўных праўдаў веры ўтрымліваецца ў Сімвале веры.

Асноўныя догмы каталіцкага вучэння:

  • Бог адзін у трох Асобах: Айцец, Сын, Святы Дух. Тры Божыя асобы роўныя паміж сабой.
  • Божы Сын стаў чалавекам Ісусам Хрыстом, нарадзіўшыся ад Дзевы Марыі дзеля збаўлення чалавецтва, застаўшыся Богам.
  • Марыя зачала Божага Сына ад Святога Духа і пасля нараджэння засталася Дзеваю.
  • Богачалавек Ісус Хрыстос прыняў смерць праз распяцце на крыжы і на трэці дзень уваскрос з мёртвых.
  • Пасля ўваскрасення Ісус Хрыстос узнёсся на Неба і спаслаў ад Айца Святога Духа, праз якога Ён кіруе супольнасцю сваіх вучняў на зямлі - Царквой.
  • Пасля смерці кожнага чалавека чакае Божы суд, пасля якога чалавек атрымлівае вечную ўзнагароду ў Небе, праходзіць часовае ачышчэнне ў Чыстцы або асуджаецца на вечную кару ў Пекле.
  • Чалавек мае свабодную волю, і таму сам нясе маральную адказнасць за ўсе свае рашэнні і ўчынкі.

Крыніцы веры

Вышэйшым аўтарытэтам у справах веры з'яўляецца Свяшчэннае Пісанне (Біблія) і Святая Традыцыя. Выражэннем веры ў каталіцтве з'яўляюцца выразы, што перадаюць яе змест і падаюцца Каталіцкім Касцёлам як абавязковыя да веры (догмы, дагматы, дагматычныя дэфініцыі). Такія вызначэнні зместу веры абвяшчаюцца на сусветных саборах або Папам Рымскім. Папа Рымскі, калі навучае ўрачыста як пераемнік апостала Пятра (ex cathedra) не памыляецца ў пытаннях веры і маралі (беспамылковасць Папы, непамыльнасць Папы).

Вера і светапогляд

Каталіцкі Касцёл вучыць, што чалавек можа пазнаць Бога ўласным розумам, але гэта пазнанне датычыць больш самога факту існавання Бога. Розум жа, «асвечаны верай», з дапамогай асаблівага божага дару можа пазнаць натуру Бога. У пазнанні Бога і дагматаў веры дапамагае божае аб'яўленне. Чалавечы розум мае абмежаваныя магчымасці, таму ў поўні пазнаць Бога немагчыма. Як і іншыя хрысціяне, католікі вераць у аднаго Бога ў трох асобах (Найсвяцейшая Тройца): Бог Айцец, Сын Божы (Ісус Хрыстос, Ісус Хрыстос) і Дух Святы. Бог з'яўляецца ўсемагутным стваральнікам Сусвету з нічога, усяго матэрыяльнага і нематэрыяльнага. Бог стварыў і чалавека — вяршыню ўсяго стварэння. Чалавек складаецца з цела і душы. Душа чалавека несмяротная і паклікана Богам існаваць на яго падабенства (на вобраз Бога). Разам з тым, Бог стварыў свет духаў — ангелаў. Некаторыя ангелы паўсталі супраць волі Бога і сталі дзейнічаць яму насуперак (д'ябал, сатана). Першыя людзі — Адам і Ева — пад уплывам д'ябла не паслухаліся Божых загадаў — учынілі першародны грэх. Вынікі гэтага ўчынку перайшлі на ўсіх людзей: пазбаўленне першаснай справядлівасці і святасці, аслабленасць чалавечай натуры («выгнанне з раю»). Пасля Адама і Евы, кожны чалавек носіць на сабе знак перашароднага граху, які можа быць змыты на хросце. Сын Божы (Ісус Хрыстос) стаў чалавекам (уцелавіўся) і памёр на крыжы, каб людзям вярнуць страчаны стан неба (раю). Хрыстос быў пачаты Духам Святым і нарадзіўся ў часе з Дзевы (Панны) Марыі. Разам з тым, ён існаваў адвечна. Праз свае дабравольныя пакуты і крыжовую смерць, а таксама праз уваскрасенне з мёртвых, Хрыстос зрабіў справу адкуплення. У выніку гэтай справы людзі вызваліліся ад грахоў і іх наступстваў. Хрыстос мае дзве натуры — боскую і чалавечую. Ён адзінасутны Богу-Айцу ў бостве і людзям у чалавецтве. Аднак, у адрозненні ад любога чалавека, Хрыстос не мае ніводнага граху. Маці Хрыста — Марыя пры сваім зачацці не мела першароднага граху. Дагмат аб беззаганным зачацці Марыі адсутнічае ў праваслаўі. Марыя захавала дзявоцтва да канца жыцця. Пасля яго заканчэння яна з целам і душой была ўзята на неба (да раю). Як маці Бога, Марыя займае выключнае месца сярод святых, таму яе называюць найсвяцейшая. Каталіцкі Касцёл вучыць, што на працягу гісторыі чалавецтва адбываецца змаганне з сіламі зла. Каб заставацца добрым, кожнаму чалавеку патрэбна дапамога — божая ласка. Гэтую ласку для людзей выслужыў Хрыстос. Існуе два тыпы ласкі — дзейсная ласка і асвячальная (пастаянная) ласка. Пастаянная ласка — гэта пастаянная накіраванасць жыць і дзейнічаць так, як гэтага жадае Бог. Дзейсная ласка дапамагае пры навяртанні або асвячэнні. Грэх — гэта свядомае і дабравольнае парушэнне божых загадаў. Чалавек, які робіць цяжкі грэх, страчвае асвячальную ласку. Калі ён памрэ ў такім стане, то трапіць у пекла, таму такія грахі яшчэ называюць смяротнымі. Вярнуць асвячальную ласку пасля цяжкага граху можна праз сакрамент споведзі. Ад няцяжкіх грахоў можна ачысціцца як на споведзі, так і праз святую камунію (прычашчэнне, гл. еўхарыстыя). Прабачэнне грахоў і вызваленне ад іх называецца апраўданнем чалавека. Каталіцкае вучэнне аб апраўданні моцна адрозніваецца ад пратэстанцкіх.

Таінствы (сакраменты)

Прыгатаванне дароў падчас Еўхарыстыі.[2]

Божую ласку можна атрымаць праз сакраменты (таінствы). У каталіцтве, як і ў праваслаўі, прыняты сем сакраментаў: хрышчэнне, канфірмацыя (мірапамазанне, бежмаванне), Еўхарыстыя, пакаянне (споведзь), алеепамазанне (намашчэнне хворых), святарства, сужэнства. Пры гэтым хрышчэнне з'яўляецца першым сакраментам, прыняцце якога дазваляе прымаць іншыя і робіць чалавека хрысціянінам. Асаблівае месца ў каталіцтве займае культ Еўхарыстыі (Святая Імша, Святая Камунія, Прычасце, Найсвяцейшыя Цела і Кроў Хрыста, Божае Цела, адарацыя Найсвяцейшага Сакраменту). Еўхарыстыя з'яўляецца вяршыняй і крыніцай духоўнага жыцця.

  1. Католікаў у свеце стала на 139 мільёнаў больш // http://be.radiovaticana.va
  2. General Instruction of the Roman Missal, 321.