Францыск (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Францыск, Папа Рымскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Францыск
лац.: Franciscus PP.
Pope Francis Korea Haemi Castle 19.jpg
Герб
Герб Папы Францыска[d]
266-ы Папа Рымскі
з 13 сакавіка 2013
Абранне:

13 сакавіка 2013

Інтранізацыя:

19 сакавіка 2013

Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Бенедыкт XVI

Сцяг
8-й Суверэн Ватыкана
Папярэднік:

Бенедыкт XVI

Сцяг
Кардынал-святар з тытулам царквы Святога Роберта Беларміна
21 лютага 2001 — 13 сакавіка 2013[1]
Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Аўгуста Варгас Альсамора

Сцяг
Архібіскуп Буэнас-Айрэса і прымас Аргенціны
28 лютага 1998 — 13 сакавіка 2013
Папярэднік:

Кардынал Антоніа Кварасіна


Адукацыя:

Факультэт філасофіі і тэалогіі Сан-Мігель[d]
Універсітэт Буэнас-Айрэса

Прафесія:

багаслоў, хімік, ксёндз, пісьменнік

Нараджэнне:

17 снежня 1936(1936-12-17)[2] (80 гадоў)
Флорэс[d], Comuna 7 (Buenos Aires)[d], Буэнас-Айрэс, Аргенціна[3]

Бацька:

Марыё Хасэ Берголья[d]

Маці:

Рэджына Марыя Сілвары[d]

Дзеці:
Прыняцце свяшчэннага сану:

13 снежня 1969

Прыняцце манаства:

22 красавіка 1973[4]

Кардынал з:

21 лютага 2001


Аўтограф:

FirmaPapaFrancisco.svg


Узнагароды:
Commons-logo.svg Францыск на Вікісховішчы

Францыск, Беларуская Каталіцкая Царква афіцыйна ўжывае імя Францішак[5], свецкае імя Хорхэ Марыа Берголья (ісп.: Jorge Mario Bergoglio; нар. 17 снежня 1936, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — 266-ы Папа Рымскі (з 13 сакавіка 2013), перад гэтым аргенцінскі кардынал.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хорхэ Марыа Берголья нарадзіўся ў Аргенціне ў сям'і італьянскага эмігранта, чыгуначнага рабочага. Малодшы з пяці дзяцей. Атрымаў дыплом тэхніка ў хіміі. Вучыўся ў семінарыі Вілья-Дэвота ў Буэнас-Айрэсе. Уступіў у ордэн езуітаў 11 сакавіка 1958. Навіцыят праходзіў у Чылі (гуманітарныя навукі), затым працягнуў сваю адукацыю ў каледжы Святога Іосіфа, у Буэнас-Айрэсе, дзе атрымаў ліцэнцыят па філасофіі. Выкладаў літаратуру, філасофію і тэалогію ў трох каталіцкіх каледжах Буэнас-Айрэса.

13 снежня 1969 Берголья быў пасвечаны ў святары Рамонам Хасэ Кастэльянам, тытулярным архібіскупам Джомніа. Прызначаны прафесарам тэалагічнага факультэта ў каледжы Сан-Мігель у аргенцінскай сталіцы. У 1970-я гады займаў розныя пасады ў езуіцкім ордэне Аргенціны.

Уражанае яго навыкамі лідара кіраўніцтва езуіцкага ордэна ў рэшце рэшт павысіла Берголья, і ён у 19731979 з'яўляўся правінцыялам Аргенціны. У 1980 быў прызначаны рэктарам сваёй альма-матэр — семінарыі святога Іосіфа. Займаў гэту пасаду да 1986. Затым у Германіі скончыў сваю доктарскую дысертацыю і вярнуўся на радзіму як спавядальнік і духоўны дырэктар Кардоўскі архібіскуп, дзе яго непасрэдным начальнікам быў кардынал Раўль Прыматэста.

Дапаможны біскуп Буэнас-Айрэса, з тытулам тытулярнага біскупа Аука (20 мая 1992 — 3 чэрвеня 1997). Каад'ютар (біскуп з правам спадчыны епархіі) архібіскуп Буэнас-Айрэса (3 чэрвеня 1997 — 28 лютага 1998). Архібіскуп Буэнас-Айрэса (з 28 лютага 1998). Вялікі канцлер Каталіцкага ўніверсітэта Аргенціны. Кардынал-святар (с 21 лютага 2001) з тытулам царквы Святога Роберта Беларміна.

На працягу 15 гадоў быў архібіскупам Буэнас-Айрэса і прымасам (найвышэйшай духоўнай асобай) Аргенціны. Берголья заклікаў духавенства і паству выступіць супраць абортаў і эўтаназіі. Ён пацвердзіў царкоўнае вучэнне па асуджэнні гомасексуалізму, хоць і заклікае не зневажаць гомасексуалістаў. Ён рашуча выступае супраць заканадаўства, уведзенага ў 2010 годзе ўрадам Аргенціны, якое дазваляе аднаполыя шлюбы.

У 2005 годзе супраць кардынала Берголья спрабавалі завесці крымінальную справу. Яго абвінавачвалі ў дамоўленасці з хунтай у 1976 годзе падчас «бруднай вайны», каб скрасці двух святароў-езуітаў. Гэтым святарам Берголья прапанаваў пакінуць службу, каб не нерваваць улады. У той час як ксяндзы заклікалі да звяржэння ўлады. Але ніякіх доказаў віны Хорхэ Берголья не было.

13 сакавіка 2013 года Хорхэ Марыа Берголья стаў новым Папам Рымскім з імем Францыск (Францішак). Гэта першы папа-лацінаамерыканец, першы — папа-езуіт.

Акрамя іспанскай, свабодна гаворыць на італьянскай і нямецкай мовах.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Любімымі пісьменнікамі Папа называе Хорхэ Луіса Борхеса, Леапольда Марэчаля, а таксама Фёдара Дастаеўскага і Гілберта Чэстэртана. Аматар футболу.

Францыск стаў першым Папам Рымскім, ад імя якога 11 кастрычніка 2013 года ў Беларусь быў перададзены дакумент на беларускай мове, які ўяўляе сабой падзяку Ядвізе Пастарнак, жыхарцы в. Муляры (Вілейскі раён), за служэнне Касцёлу. Дакумент быў урачыста перададзены Апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Клаўдзіа Гуджэроці[6].

Францыск асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]